Давід Сямёнавіч Паташнікаў (нар. , Кіеў) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 года — архітэктар, старшы архітэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: генпланы Кобрына (1980), Івацэвічаў (1982), Давыд-Гарадка (1984), праект планіроўкі і забудовы раёна індывідуальнага будаўніцтва Лепеля (1985); у аўтарскім калектыве: праекты планіроўкі і забудовы Цэнтральнай плошчы Мінска (1976), забудовы цэнтра Жытоміра (1977), ПДП Паўднёва-Заходняга жылога раёна Брэста (1978).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Кобрына Катэгорыя:Архітэктары Івацэвічаў Катэгорыя:Архітэктары Давыд-Гарадка Катэгорыя:Архітэктары Лепеля Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Жытоміра Катэгорыя:Архітэктары Брэста