«Франц» (Frantz) — французска-нямецкі драматычны фільм 2016 года, зняты рэжысёрам Франсуа Азонам. Фільм заснаваны на кінастужцы Эрнста Любіча «» (1932). Галоўныя ролі ў фільме выканалі і .
Прэм’ера карціны адбылася 3 верасня 2016 года ў межах конкурснай праграмы 73-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза Марчэла Мастраяні за акцёрскую ігру Паўлы Бер.
Сюжэт Гераіня фільма — немка Анна з мястэчка Кведлінбург, якая пасля заканчэння Першай сусветнай вайны штодня прыходзіць на магілу свайго жаніха Франца, які загінуў у Францыі ў апошні год вайны. Аднойчы яна сустракае там француза Адрыена, які таксама прынёс кветкі на магілу яе каханага. Анна і бацькі загінулага прымаюць Адрыена за сябра Франца, з якім той пазнаёміўся падчас вучобы ў Парыжы. Француз не абвяргае іх здагадку, і паступова дзяўчына пачынае пранікацца да яго ўсё большай сімпатыяй. Толькі перад самым ад’ездам Адрыен прызнаецца, што пакутуе не з-за смерці сябра, а таму што менавіта ён забіў Франца на фронце…
Акцёрскі склад
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 узнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі (на 22.07.2020) Франц на сайце «FilmAffinity» (на 22.07.2020) (на 22.07.2020) (на 22.07.2020) (на 22.07.2020) Франц на сайце «КиноПоиск» (на 22.07.2020)
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2016 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2016 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2016 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Фільмы-рэмейкі Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Франсуа Азона