Аляксей Рыгоравіч Махнеў (, п. Кудзелька (цяпер Асбест) — , Асбест) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Пасля заканчэння сямі класаў працаваў слесарам на адным з прадпрыемстваў горада. Напярэдадні вайны, у 1940 годзе быў прызваны на службу ў рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай арміі. У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў, пачынаючы з чэрвеня 1943 года і да канца баявых дзеянняў. Быў наводчыкам гарматы 1-й батарэі 1330-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка Рэзерва Галоўнага Камандавання, пазней — камандзірам гарматы і камандзірам аддзялення артылерыйскіх разведчыкаў.

Вызначыўся ў час вызвалення Віцебскай вобласці 17 лістапада 1943 года ў баях ў раёне вёскі Казьяны Дубровенскага раёна. У 1944 годзе было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, уручаны медаль «Золотая Звезда» і ордэн Леніна.

Пасля заканчэння вайны быў дэмабілізаваны і вярнуўся на родны Урал, працаваў слесарам на камбінаце «Ураласбест».

Памёр 10 снежня 1984 года, пахаваны на гарадскіх могілках.

Памяць У школе № 8 горада Асбеста абсталяваны музей, які носіць імя А. Р. Махнева. Тут захоўваюцца фотаздымкі, асабістыя рэчы Героя, копія ўзнагароднага ліста, у якім падрабязна апісаны подзвіг адважнага артылерыста.

Адна з вуліц у горадзе Асбест носіць яго імя, а 22 чэрвеня 2011 года на доме, дзе жыў А. Р. Махнёў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Урачыстая місія адкрыцця гэтага памятнага знака была даручана праўнуку Героя — дзевяцікласніку Івану ФіленковуНеўміручы подзвіг артылерыста .

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці