Аляксей Аляксандравіч Пецярбуржцаў (, Мінск — , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў архітэктарам — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, начальнікам аддзела, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1982 года.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР (1974), ПДП навукова-вытворчай зоны Акадэмгарадка АН БССР, гасзона Вышэйшай школы міліцыі ў раёне Дражні, рэканструкцыя жылых дамоў № 4 і 6 па вул. Варвашэні (1979), навучальны корпус Вышэйшай школы МУС СССР (1981) у Мінску, кафэ-сталовая ў пасёлку Сосны (1980).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя