Аляксандр Васільевіч Сцепаненка (, Орша, Віцебская вобласць — , Мінск) — беларускі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў, доктар тэхнічных навук (1974).

Біяграфія Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе паступае ў Беларускі політэхнічны інстытут, які заканчвае ў 1960 годзе, потым два гады працуе інжэнерам-канструктарам на Мінскім аўтамабільным заводзе, пасля чаго паступае ў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе А. В. Сцепаненка паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.

У 1980 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1986 годзе — акадэмікам АН БССР, у 1987 годзе — віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. У студзені — красавіку 1992 года выконваў абазязкі прэзідэнта АН Беларусі Цэнтральны навуковы архіў НАНБ. Ф. 1. Воп. 1. Справа 3253. Л. 25. Крыніца: Токарев Н.В. Академия наук Белорусской ССР: годы восстановления и развития (1945–1991) / Н. В. Токарев. – Минск : Беларуская навука, 2016. - С. 179 .

Навуковая дзейнасць Пад кіраўніцтвам А. В. Сцепаненкі распрацаваны арыгінальныя, высокаэфектыўныя спосабы і абсталяванне для вытворчасці парабалічных рысор.

Па выніках навуковай дзейнасці апублікавана больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, атрымана больш за 400 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, падрыхтавана 57 кандыдатаў і дактароў навук.

Ён доўгія гады вёў актыўную навукова-арганізацыйную, навукова-педагагічную і грамадскую работу, з’яўляючыся членам спецыялізаванага савета па абароне дысертацый і навуковых саветаў, экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, рэдкалегіі навуковых часопісаў.

Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1988) Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984) Ордэн «Працоўнага Чырвонага сцяга» (1981)

Літаратура Болсун, А. Белорусские имена в науке / А. Болсун // Изобретатель. — 2016. — № 4. — С. 39—48. Ля штурвала беларускай навукі // Зямля Караткевіча / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Орша : Аршанская друкарня, 1997. — С. 235. Русецкий, А. В. Степаненко Александр Васильевич / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — С. 106—107. Сцепаненка Аляксандр Васілевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 441.

Степаненко Александр Васильевич // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 46.

Спасылкі Аляксандр Васільевіч Сцепаненка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Сцепаненка Аляксандр Васільевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Памяці вучонага: СЦЕПАНЕНКА Аляксандр Васільевіч // Сайт НАНБ

Катэгорыя:Металазнаўцы СССР Катэгорыя:Металазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991) Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад навуковых таварыстваў Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі