Наталля Іванаўна Астаповіч (нар. , Орша, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі вучоны, мікрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1999).

Біяграфія У 1962 годзе скончыла БДУ, пасля заканчэння ўніверсітэта адпраўляецца на працу ў лабараторыю мікрабіялогіі аддзела біялогіі АН БССР. З тых часоў і да апошніх гадоў жыцця ўся працоўная дзейнасць была звязана са стварэннем і развіццём Інстытута мікрабіялогіі.

У 1971 годзе за распрацоўку ферментных прэпаратаў Н. І. Астаповіч атрымала сваю першую дзяржаўную ўзнагароду — медаль «За працоўную адзнаку». У 1990 годзе яна паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю, узначаліла лабараторыю біяхіміі мікраарганізмаў, у 1996 годзе — выбрана членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 1999 годзе — стала прафесарам.

Навуковая дзейнасць Пад кіраўніцтвам Наталлі Іванаўны атрымалі развіццё фундаментальныя і прыкладныя даследаванні біфіда- і кісламалочных бактэрый, створана калекцыя кісламалочных бактэрый і інш. Рэзультаты фундаментальных даследаванняў паслужылі асновай стварэння шэрагу біяпрэпаратаў для выкарыстання ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы — ферментаў, прабіётыкаў, біялагічных кансервантаў.

Навуковыя працы Н. І. Астаповіч — істотны ўклад у развіццё мікрабіялогіі і біятэхналогіі. Аўтар каля 200 навуковых артыкулаў і манаграфій, сярод іх: «Нуклеотидный фонд и метаболизм микробной клетки» (1979), «Секреция ферментов у микроорганизмов» (1984), «Биотехнология микробных ферментов» (1989).

Узнагароды Медаль «За працоўную адзнаку» (1971) Медаль «Ветэран працы» (1989) Медаль «За працоўныя заслугі» (1999)

Літаратура Астаповіч Наталля Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 2 : Аршыца-Беларусцы. — С. 45. Астаповіч Наталля Іванаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 418. Русецкий, А. В. Астапович Наталья Ивановна / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — С. 34-36. Тумилович, М. К. Астапович Наталья Ивановна / М. К. Тумилович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : БелЭн, 2006. — Т. 2 : А-Герань. — С. 153. Тумилович, М. К. Астапович Наталья Ивановна / М. К. Тумилович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 26-27.

Спасылкі Наталля Іванаўна Астаповіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі