Уладзімір Сцяпанавіч Макарэ́нкаСустракаецца варыянт прозвішча Макаранка (нар. ) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1981).

Біяграфія Нарадзіўся ў Віцебску. У 1952 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1955 годзе — аспірантуру пры Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1956 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Ф. А. Яхімовіча абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отклонения в явлении инактивации ацетилхолина кровью и ее сывороткой при разных степенях кровопотери (экспериментальное исследование)»К юбилею Владимира Степановича Макаренко (90 лет со дня рождения) . З 1955 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце: асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі, з 1962 года — выконваючы абавязкі дацэнта, з 1965 года — дацэнт. Адначасова з 1955 года на пасадах намесніка дэкана, дэкана лячэбнага факультэта. У 1965—1970 гадах займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце. У 1977 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после острой почечной ишемии». У 1969—1996 гадах — загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі.

Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя навуковыя працы па пытаннях паталагічнай фізіялогіі нырак і печані. Пад кіраўніцтвам У. С. Макарэнкі абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый. Аўтар больш за 100 навуковых прац.

Сярод апублікаванага: Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после продолжительной почечной ишемии (разам з В. М. Гапановіч), Интенсивность перекисного окисления липидов в почках при миогемоглобинурической острой почечной недостаточности (разам з В. У. Тушкіным).

Быў старшынёй Віцебскага навуковага таварыства патафізіёлагаў, членам праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства патафізіёлагаў. З 1965 па 1970 год быў членам Кастрычніцкага раённага камітэта КПБ горада Віцебска.

Узнагароды і званні Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Значок «Выдатніку аховы здароўя» Значок «Выдатніку адукацыі» Значок «За выдатныя поспехі ў працы» Граматы і падзякі

Літаратура

Макаранка Уладзімір Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 532. Владимир Степанович Макаренко (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2000. — № 2. — С. 59. Витебский государственный медицинский университет (1934—2004) / Под ред. А. Н. Косинца. — Витебск, 2004. — С. 247—249.

Спасылкі Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2014 год. / Сост. Н. С. Шумин. — Минск: ГУРНМБ, 2013. — С. 51. — 67 с. К юбилею Владимира Степановича Макаренко (90 лет со дня рождения) // Вестник Витебского государственного медицинского университета, 2019, № 6. Вучоныя Беларусі. Макарэнка, Уладзімір Сцяпанавіч (доктар медыцынскіх навук; паталагічная фізіялогія; нар. 1929) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Патафізіёлагі Катэгорыя:Дэканы лячэбнага факультэта ВДМУ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выдатнікі аховы здароўя (СССР) Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР