«Недаспяваныя песні» — беларускі зборнік вершаў, выдадзены ў 2015 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

Апісанне Зборнік знаёміць з творчай спадчынай паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія вершы яднаюць матывы ўслаўлення радасці жыцця, веры ў лепшую будучыню, пачуццё палымянай любові да Радзімы. Гераічнае і трагічнае яскрава ўвасобілася ў паэтычных творах, напісаных у суровых умовах ваеннага часу.

Змест У кнізе змешчаны творы паэтаў: Змітрок Астапенка Захар Барсук Янка Бобрыкс Леанід Гаўрылаў Аркадзь Гейнэ Іван Дзенісенка Алесь Дубровіч Рыгор Жалязняк Алесь Жаўрук Сара Каган Пётр Калбыка Аляксей Коршак Сяргей Крывец Тодар Курбацкі Павел Левановіч Гальяш Леўчык Сямён Ляльчук Алесь Мілюць Уладзімір Пахоменка Алесь Запруднікаў Уладзімір Рагуцкі Рува Рэйзін Рыгор Суніца Мікола Сурначоў Мікола Сямашка Леў Талалай Андрэй Ушакоў Іван Шапавалаў Генадзь Шведаў Уладзімір Ясючэня

Выданне Укладальнік і аўтар прадмовы і біяграфічных даведак Алесь Бельскі.

Спасылкі «Недаспяваныя песні» на «LiveLib» «Недаспяваныя песні» на сайце «Галіяфы» «Недаспяваныя песні» на «Oz.by» «Недаспяваныя песні» на сайце выдавецтва «Мастацкая літаратура» «Недаспяваныя песні» на сайце ББГУ

Катэгорыя:Кнігі 2015 года Катэгорыя:Зборнікі