Цёмна-бурая плямістасць — гэта грыбковае захворванне ячменю, выкліканае . Хвароба сустракаецца ўсюды, дзе вырошчваюць ячмень, але выклікае значныя страты ўраджаю толькі ў цёплым, вільготным клімаце. Па ранейшай навуковай назве грыбковага патагену ў крыніцах таксама сустракаецца пад назвай цёмна-буры гельмінтаспарыёзБуга С. Ф. . — С. 30.
Сімптомы Сімптомамі інфекцыі з’яўляюцца цёмныя, шакаладнага колеру плямы. Плямы зліваюцца, у выніку утвараючы некратычныя плямы няправільнай формы на лісці. Плямістасць лісця можа быць акружаны зонай жоўтай ліставай тканкі рознай шырыні. Плямы таксама могуць з’явіцца на ліставых похвах і верхавінках расліны. Моцна заражанае лісце цалкам высыхае, а заражэнне на стадыях флагавага ліста і падчас напаўнення ядра з’яўляецца найбольш сур’ёзным.
Цыкл захворвання Зімуе грыб у ячменнай саломе і на іржышча, у глебе, на паверхні зерня. Споры з’яўляюцца на рэштках ячменю вясной і разносяцца ветрам і дажджом. Усходы ячменю могуць заразіцца ад інфекцыі на зерні і ў глебе.
Тэмпературы не вышэй за 20 °C і вільготныя ўмовы на палях спрыяюць развіццю цёмна-бурай плямістасці. Спрыяльныя пагодныя ўмовы могуць спрыяць паслядоўнаму з’яўленню новых спор і паражэнняў, якія вядуць да хуткага развіцця хваробы на працягу вегетацыйнага перыяду.
Страты ўраджаю Захворванне часам дастаткова разбуральнае. Страты ўраджаю могуць дасягаць 10-30 % , калі пагодныя ўмовы спрыяюць развіццю грыба.
Меры аховы Барацьба з захворваннем ажыццяўляецца з дапамогай ўстойлівых сартоў, чыстага насення, хімічнай апрацоўкі насення і лісця фунгіцыдамі, а таксама аптымальны севазварот з выкарыстаннем не збожжавых .
Літаратура
Буга С. Ф. . — С. 30. Войтова Л. Р. Гельминтоспориозы хлебных злаков в условиях Белоруссии. — Сборник научных трудов Белорусской сельскохозяйственной академии, 1971, т. 76
Спасылкі
Spot blotch (Canada: Alberta) Spot blotch (Denmark) Spot blotch (US: North Dakota) Spot blotch (US: Oregon)
Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні ячменю