Фаст-фуд ( — хуткая ежа) — харчовы прадукт з кароткім часам прыгатавання і спажывання; ежа, якую кліент атрымлівае адразу ж пасля замовы, часцей за ўсё прыгатаваная канвеерным спосабам з разагрэтых або гатовых кампанентаў і якая прадаецца ў пакаванні, звычайна не патрабуе выкарыстання сталовых прыбораў для ўжывання.
Традыцыйна да фаст-фуда адносяць: гамбургеры, чызбургеры, сэндвічы, хот-догі, бульба фры, смажаныя ў фрыцюры часткі кураня, цыбульныя кольцы, піцу, азіяцкую локшыну ў скрыначках, усходнія донеры, шаўрму, стравы мексіканскай кухні (такія, як бурыта і така), кактэйлі, газаваныя напоі з высокім утрыманнем цукру або цукразаменніка, мяккае марожанае з салодкімі напаўняльнікамі, а таксама розныя пончыкі і піражкіФастфуд.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Культура харчавання Катэгорыя:Грамадскае харчаванне