Жвірблі — археалагічны помнік — гарадзішча каля вёскі Жвірблі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на высокім пагорку.
Апісанне
Мясцовая назва Піля. У паўночна-ўсходняй частцы пагорка слаба выражаная авальная пляцоўка памерам 60×80 м. Каля паўднёва-ўсходняга краю пляцоўкі дугой размешчана паласа камянёў рознай велічыні — магчыма, рэшткі ўмацавання. Захаваліся рэшткі вала вышынёй да 2 м, умацаванага каменнай выбрукоўкай уверсе і па схіле з боку поля. У паўночна-ўсходняй частцы вала шмат буйных валуноў.
Даследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. Культурнага пласта няма. Верагодна, гэта гарадзішча-сховішча.
Літаратура Чарняўскі, М. М. Гарадзішча // — С. 148.
Катэгорыя:Гарадзішчы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Жвірблі (Мяжанскі сельсавет)