Мікашэ́віцкі каналСустракаецца назва Гранітны — суднаходны канал у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня канала складае 7 км. Найбольшая глыбіня 1,6 м, шырыня — 30 м. Канал пабудаваны ў 1974—1978 гадах, рэканструяваны ў 1979—1980. Пракладзены па забалочанай левабярэжнай пойме ракі Прыпяць. Злучае Прыпяць з рачным портам Мікашэвічы і выкарыстоўваецца ў мэтах вывазу прадукцыі з Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт».
У водах канала нерастуе судак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Сайт РУЭБП «Днепрабугводшлях»
Катэгорыя:Каналы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Водны транспарт у Беларусі Катэгорыя:Гідраграфія Лунінецкага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці