Раман Пасевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Уфа».
Клубная кар’ера Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, выступаў за мясцовы клуб у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, таксама гуляў за юнацкую каманду «Іслачы». У лютым 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў», дзе і пачаў дарослую кар’еру, хутка стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды. У ліпені 2018 года беспаспяхова праходзіў прагляд у моладзевай камандзе кіеўскага «Дынама»Форвард "Осиповичей" не подошел дублю киевского "Динамо", а ў хуткім часе перабраўся ў рэчыцкі «Спадарожнік».
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з «Лідай»"Лида" подписала трех футболистов, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і неўзабаве стаў іграком клубаРоман Пасевич стал игроком "Немана". Сезон 2020 пачынаў у дублі гродзенцаў. 4 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў першым тайме. У далейшым працягваў часцей заставацца на лаўцы запасных і гуляў за дубль, зрэдку выхадзіў на поле за аснову «Нёмана». У сезоне 2021 стаў часцей прыцягвацца да асновы, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе каманды.
У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»"Неман" отдал Пасевича в аренду "Сморгони". З 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні арэнды ў лістападзе 2021 года вярнуўся ў «Нёман»Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь", са студзеня 2022 года пачаў трэніравацца разам з камандайНа просмотре в "Немане" ряд футболистов. У сезоне 2022 быў адным з асноўных ігракоў гродзенскай каманды, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе.
У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Нёмана» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, хоць працягваў трэніравацца і гуляць у таварыскіх матчах. У чэрвені 2023 года абвясціў пра сыход з «Нёмана», а ў ліпені 2023 года падпісаў кантракт з расійскай «Уфой».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 (1) Д3 Асіповічы 11 9 2018 (2) Д3 Спадарожнік 14 7 2019 Д2 Ліда 28 4 2020 Д1 Нёман 4 0 2021 (1) Д1 Нёман 11 0 2021 (2) Д1 Смаргонь 13 5 2022 Д1 Нёман 30 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Уфа