«Мёбіус» () — аргенцінскі фантастычны фільм 1996 года, пастаўлены рэжысёрам Густава Маскера. Сюжэт карціны заснаваны на апавяданні «Метро пад назвай Мёбіус» амерыканскага пісьменніка Арміна Дэйча. Фільм створаны Універсітэтам кінематаграфіі Буэнас-Айрэса і з’яўляецца дыпломнай працай яго выпускнікоў.
Прэм’ера фільма адбылася ў Аргенціне 17 кастрычніка 1996 года.
Сюжэт У лабірынтах тунэляў метро Буэнас-Айрэса пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы. Раптам бясследна знікае адзін з цягнікоў разам з пасажырамі. Часам у тунэлях можна пачуць гук праязджаючага ў адпаведнасці з раскладам цягніка, але яго ніхто не бачыць. Пачынаецца расследаванне…
Акцёрскі склад
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 узнагародамі і 5 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі (на 03.07.2020) Мёбіус на сайце «FilmAffinity» (на 03.07.2020) (на 03.07.2020)
Мёбіус на сайце «КиноПоиск» (на 03.07.2020)
Катэгорыя:Фільмы Аргенціны 1996 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 1996 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Аргенціны Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў фантастыкі Катэгорыя:Фільмы пра матэматыку Катэгорыя:Фільмы пра метрапалітэн