Анатоль Мікалаевіч Казловіч (, Горск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — , Мінск, Беларусь) — беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, выкладчык.
Біяграфія Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Горскай пачатковай школе, у Падкраіцкай сямігодцы, у 1964 годзе скончыў Малецкую сярэднюю школу. Працаваў памочнікам экскаватаршчыка ў Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі, фотакарэспандэнтам Бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізму».
У 1969 годзе Анатоль Казловіч скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з вучобай працаваў у «Сельской газете». Пасля службы ў Савецкай арміі (служыў у званні лейтэнанта ў Слуцку; 1969—1971) працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты». Каб глыбей пазнаць жыццё, уладкаваўся кантралёрам АТК на Мінскі станкабудаўнічы завод, у час жніва працаваў у калгасе памочнікам камбайнёра. У 1973 годзе Анатоль Казловіч быў прызначаны старшым рэдактарам беларускага тэлебачання, потым — рэдактарам аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». З 1977 года працаваў загадчыкам карэспандэнцкага пункта ў Беларусі, друкаваўся ў часопісах «Дружба народов», «», «». Па ўласным прызнанніТомкович А. Анатолий Козлович: «Свободным я еще не был» // СНПЛЮС. Свободные новости ., для здабыцця душэўнай раўнавагі публікаваўся і ў беларускамоўным друку, напрыклад у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь».
Дэбютаваў у рэспубліканскім друку ў 1964 годзе вершамі. Удзельнічаў у літаб’яднаннях «Крыніца» і «Узлёт». У калектыўным зборніку маладых беларускіх паэтаў «Рунь» (1970) змешчаны яго вершы. У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР (з 1991 г. у Саюзе пісьменнікаў Беларусі).
З верасня 1994 па красавік 1995 года ў газеце «Народная Воля» друкаваўся цыкл аўтабіяэкалагічных прытчаў «Беларусы паміж небам і зямлёю». За літаратурна-публіцыстычнае ўвасабленне беларускай нацыянальнай ідэі ў серыі прытчаў Анатолю Казловічу была прысуджана Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча (1995). Пазней, у 2003 і 2006 гадах, з друку выйшлі дзве аднайменныя кнігі-хронікі пісьменніка, дзе ён «сабраў і абагульніў велізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным перыядзе жыцця Беларусі на мяжы ХХ—XXI стагоддзяў, які ўвасобіў у публіцыстычных матэрыялах розных жанраў: нарысах, артыкулах, эсэ, замалёўках»Тычко Г. К. Беларускі нарыс і яго месца ў мастацкай публіцыстыцы XXI стагоддзя // Mediana.by .. У электронным варыянце кнігі-хронікі Анатоля Казловіча выкладзены ў вольны доступКозлович А. «Белорусы между небом и землей», том 1 , том 2 , том 3 , том 4 ..
Працаваў на пасадзе галоўнага рэдактара фермерскай газеты «Новая зямля» (1993—1994), праваабарончага штомесячніка «Круг» (1994—1995), з 2000 года — першага намесніка галоўнага рэдактара газеты «Народная Воля». У 2000—2007 гадах Анатоль Мікалаевіч выкладаў журналісцкія дысцыпліны ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск), у 2006—2007 гадах — у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс). Прачытаныя ў ЕГУ лекцыі ляглі ў аснову кнігі «Восход и заход публициста» (2010).
У 1992 годзе на экраны ў Беларусі выйшаў тэлефільм «126 слов»Тэлефільм «126 слов» // YouTube.com , зняты рэжысёрам Уладзімірам Арловым па «аўтабіяэкалаграфічным» рамане Анатоля Казловіча «Если бы да кабы» (твор на той момант яшчэ быў не апублікаваны)Шклярык В. А. Раман Анатоля Казловіча «Каб ды калі б» як багатая крыніца мікратапонімаў вёскі Горск Бярозаўскага раёна // Сучасныя праблемы анамастыкі. — Мінск : Беларус. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 322—325. . Кадры з гэтага тэлефільма выкарыстаны ў відэароліку «Анатолий Козлович. Про моего отца. Путешествие в детство»Відэаролік «Анатолий Козлович. Про моего отца. Путешествие в детство» // YouTube.com , які ў 2021 годзе быў зняты сынам Анатоля Казловіча Мікалаем.
А. М. Казловіч пасля цяжкай хваробы памёр 14 кастрычніка 2011 года, пахавалі на могілках у Калодзішчах.
Бібліяграфія 1994, или Белорусы между небом и землей : хроники Анатолия Козловича / Анатолий Козлович. — Смоленск : Скиф, 2006. — 672 с. Белорусы между небом и землей : хроники Анатолия Козловича / Анатолий Козлович. — Смоленск : Скиф, 2003. — 623 с. Если бы да кабы : автобиоэколографический роман / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1994. — 239 с. : ил. Собственный корреспондент : современные драмы / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1989. — 255 с., л. ил. Красный остров : очерки / Анатолий Козлович. — Москва : Советский писатель, 1988. — 270 с. Место под солнцем : докум. повесть / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1988. — 187 с. : ил. На моей ладони линия реки : повесть-эссе / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1987. — 319 с. : ил. Рассвет : повесть о современнике / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1986. — 190 с. Трудно любить : повести публициста / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1985. — 208 с. : ил. — Содерж.: Деревенские женщины ; Деревенские мужчины ; Деревенские ветры. Дитя моё золотое : повесть публициста / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1984. — 247 с. Далеко впереди : докум. повести / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1981. — 303 с. — Содерж.: Я — контролёр : ежедневная повесть о совести ; Зоя Ивановска : десять лет из жизни идеального человека ; Возвращение в себя : повесть о власти. Пора идти : очерки / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1979. — 224 с. — (Республика. Время. Люди). Что открывает «колумбик». Цеховые будни — 1977 Дыхание : очерки / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1977. — 192 с. — (Республика. Время. Люди).
Сцэнарыст Літаратурныя сцэнарыі дакументальных фільмаў: «Зачем нужны контролёры» (1979) «Испекли мы каравай» (1980) «Взлететь бы!» (1990).
Крыніцы
Літаратура
Козлович Анатолий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск, 2004. С. 137. Анатоль Казловіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. C. 64-65. Казловіч Анатоль / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 79-80. Анатоль Казловіч // Беларускія пісьменнікі : даведнік. Мінск, 1994. С. 243—244. Казловіч Анатоль Мікалаевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 617.
Спасылкі Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыял Краязнаўства Берасцейшчыны, падрыхтаваны ў 2016 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»