«Чортаў камень Шкленікоўскі» — буйны ледавіковы валун каля вёскі Шкленікова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ПРИРОДНЫХ РЕСУРСОВ И ОХРАНЫ ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 марта 2008 г. № 22 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения» . Размешчаны на полі, у 12 км на паўднёвы ўсход ад г. Мядзел, за 3 км на паўночны захад ад аг. Сваткі, у 1 км на поўдзень ад в. Шкленікова.
Даўжыня 4,6 м, вышыня 0,8 м; плошча ахоўваемай тэрыторыі — 14 м².
Паданне Адносіцца да Чортавых камянёў-краўцоў і згодна паданню: «быццам тут жыў чорт, які па начах бясплатна шыў адзенне. Аднойчы нейкая жанчына папрасіла яго: "Чарток, пашый мне за ўсіх ладней!" Чорт прышыў два рукавы як звычайна, а на спіне яшчэ і трэці. Кабета як убачыла тую працу, раззлавалася і крыкнула: "Каб ты праваліўся, чым так рабіць!" Ад гэтых слоў чорта панесла з каменя на возера, пасля чаго яго ніхто больш не бачыў."
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Мядзельскага раёна Катэгорыя:Шкленікова Катэгорыя:Геалогія Мядзельскага раёна