Маргарыта Аляксандраўна Ляўчук () — беларуская оперная спявачка (сапрана).

Біяграфія Скончыла музычную школу, Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж, Акадэмію музыкі. Удзельнічала ў некалькіх міжнародных конкурсах, фіналістка тэлевізійнага конкурсу «Большая опера» (Расія, 2017).

Салістка Музычнага Дома «Класіка» і экс- Вялікага тэатра оперы і балета (Беларусь). Выканала партыю Віялеты ў «Травіяце» (Мінск, Львоў) і інш.

Удзельнічала ў перадвыбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года. Адказная па пытаннях захавання культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным упраўленні. У сувязі з пераследам у Беларусі, пачатым падчас яе гастроляў у Літве, была вымушана застацца там з сярэдзіны восені 2020 года.

У чэрвені 2024 года стала вядома, што Брэсцкі абласны суд завочна прызначыў Ляўчук некалькі гадоў пазбаўлення волі і штраф.

Зноскі

Спасылкі «У новай Беларусі чорных спісаў не будзе: хочаш збіраць Мінск-Арэну — калі ласка». Вялікая гутарка з Маргарытай Ляўчук // Наша Ніва 22 снежня 2020. // #BY_CULTURE / 27 снежня 2020. kimpress.by zviazda.by nina.nashaniva.by

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Народнае антыкрызіснае ўпраўленне