«Е́ва» () — карціна французскага мастака беларускага паходжання Хаіма Суціна, створаная ў 1928 годзе ў Парыжы. Напісана алеем на палатне, мае памер 65 см на 54 см. Калекцыя твораў жывапісу мастакоў Парыжскай школы, у якую ўваходзіць карціна, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.
Была набытая «Белгазпрамбанкам» на аўкцыёне «Sotheby’s» у 2013 годзе за 1,8 мільёна долараў ЗША і прывезеная ў Беларусь для папаўнення карпаратыўнай калекцыі банка.
У час перадвыбарнай кампаніі прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі 2020 года, на якіх сваю кандыдатуру высунуў Віктар Бабарыка, былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка», пачаўся ціск на банк з боку дзяржавы, узбуджаны крымінальныя справы. 14 чэрвеня 2020 года старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант паведаміў, што паўтары сотні карцін «далучаны да справы». Карціны па-ранейшаму знаходзіліся ў галерэі «Арт-Беларусь» у Палацы мастацтва, аднак гледачы больш не маглі іх убачацьПодруга семьи Бабарико и член его инициативной группы — в СИЗО КГБ, у нее дома описывают имущество . Карціна «Ева» стала асновай для палітычных карыкатур супраць пераследу з боку дзеючай уладыЕва за кратамі, Ева з амапаўцамі… — рэакцыя інтэрнэту на арышт карціны Суціна ФОТЫ. Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны паводле алфавіта Катэгорыя:Карціны 1928 года Катэгорыя:Карціны Хаіма Суціна Катэгорыя:Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка