Ілья Сіўцоў або Ілля Сіўцоў () — беларускі музыкант, кампазітар, відэаблогер, папулярызатар беларускай мовы.

Біяграфія Нарадзіўся 12 жніўня 1999 года ў Мінску. З 7 гадоў вучыўся іграць на фартэпіяна, хаця сам пры паступленні ў музычную школу хацеў іграць на скрыпцы. Усё сваё дзяцінства Ілья Сіўцоў хадзіў у секцыю па тэквандо і музычную школу, якую закончыў у 14 гадоў. Як музыкант сам пазней адзначаў, ён сябе прымушаў туды хадзіць, не маючы ад гэтага ніякага завадальнення. З 13 гадоў Ілья Сіўцоў пачаў пісаць простыя песенькі і імправізаваць на фартэпіяна, першымі слухачамі яго твораў былі сябры і сваякі. Падлеткам Ілья пачаў самастойна вучыцца іграць на гітары, бо яму заўсёды падабаўся яе тэмбр ды слухаць бацькаву ігру на ёй.

У 2016 годзе Ілья Сіўцоў упершыню апублікаваў сваю песню («Босиком Шестнадцать») у інтэрнэце, а пазней і першы поўнафарматны альбом «Искал и пробовал». У 2016 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на спецыяльнасць «Кампазіцыя». У 2017 годзе выдаў 2 поўнафарматныя альбомы («Детские импровизации» і «мини-человек»), 1 міні-альбом («.»), 2 самотнікі («Поколений» і «Седые недели») і выступіў з першым канцэртам у Мінску. Альбом «мини-человек» меў пэўную папулярнасць і трапіў у шорт-ліст прэміі «Родной звук» 2017 года ў намінацыі «Лепшы інды-поп альбом». Паводле моладзевага часопіса «34mag», Ілья Сіўцоў увайшоў у лік 12 беларускіх музыкантаў новай хвалі, якіх не сорамна паказаць замежнікам.

У 2018 годзе Ілья Сіўцоў працягваў даваць канцэрты і рыхтаваў новы матэрыял да выпуску. Але, пасля раптоўнай смерці сваёй дзяўчыны, на доўгі час прыпыніў сваю публічную музычную дзейнасць і фактычна кінуў вучобу ў БДАМ. Свой наступны песенны міні-альбом «Вершы» на словы беларускіх паэтаў Ілья выпусціў ужо ў 2025 годзе (пад імем Illa Siŭcoŭ).

Папулярызацыя беларускай мовы У 2019 годзе Ілья Сіўцоў перайшоў на беларускую мову ў паўсядзённасці і паступова паглыбляў яе веданне. У 2022 годзе пачаў уласны блог у тыктоку, дзе стаў расказваць пра цікавыя факты з беларускай мовы, гісторыі, публікаваць уласныя песні і разважаць на іншыя тэмы. У 2024 годзе запусціў ютуб-канал «На пачатку было слова», дзе працягнуў папулярызаваць беларускую мову, гісторыю і культуру ў фармаце больш працяглых відэа з забаўляльнымі скетчамі. З 2026 года вядоўца папулярызатарскага праекта «Толькі пра мову» пра беларускую мову.

Удзел у музычных гуртах

Жидкие стулья (2018—2019) Галантерея (2019—2021) — сінтэзатар, другі вакал Мнимая Ось (2019—2021) — сінтэзатар, мелодыка зел и бля сивцов (2019) FANTASTIC SWIMMERS (2019) — фартэпіяна Валачобнікі (2025)

Творчасць

Поўнафарматныя альбомы

Искал и пробовал (2016) Детские импровизации (2017) мини-человек (2017) 2103 (2019)

Міні-альбомы

Двадцать пятый день (2016) . (2017) Вершы (2025)

Самотнікі

Поколений (2017) Седые недели (2017) Рядом с тобой (2019)

Зборнікі

Юные (2018) — «Боится девчонка»

Удзел 365 дней в году (2018, «Галантерея») — «Чайная вечеринка» Всегда и везде (2019, «Галантерея») — «Магаз»

Крыніцы

Спасылкі

Музыка на «Soundcloud» Музыка на «Bandcamp»

У сацыяльных сетках

Музычны YouTube канал YouTube канал «На пачатку было слова» Instagram TikTok

Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Піяністы Беларусі