Інда-кітайскі памежны канфлікт 2020 года — узброеныя сутыкненні паміж Індыяй і Кітаем вакол спрэчнага рэгіёну Аксайчын.
Гісторыя Канфлікт пачаўся з-за рэгіёна Аксайчын, размешчаным на мяжы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, Пакістана і Індыі. Тэрыторыя кіруецца Кітаем, але аспрэчваецца Індыяй, якая ўключае гэты рэгіён у саюзную тэрыторыю Ладакх. Аксайчын уяўляе сабой шырокую высакагорную саляную пустыню, размешчаную на вышыні да 5 тыс. метраў. Геаграфічна яна з’яўляецца часткай Тыбецкага плато. Мясцовых жыхароў у раёне практычна няма, як і пастаянных паселішчаў.
У 1960-х гадах, у рамках агульнай палітыкі Мао па пашырэнню межаў дзяржавы да валадарстваў былой імперыі Цын, Кітай уводзіць войскі ў дадзены раён, які мае і важнае стратэгічнае значэнне з-за аксайчынскай дарогі — з улікам мясцовага рэльефу, транспартныя артэрыі ў Гімалаях важней нафтаправодаў. На тое ўплывала яшчэ неўрэгуляванасць пытання аб правядзенні лініі мяжы паміж былой Брытанскай Індыяй і ТыбетамMaxwell N. India’s China War. Р. 38..
Падчас вайны 1962 года Індыя губляе фактычны кантроль над Аксайчынам.
Ход канфлікту 5 мая 2020 г. раптам адбылося ўзброенае сутыкненне ў Ладакхскім рэгіёне падчас патрулявання мяжы. З тых часоў абодва бакі пачалі агрэсіўна разгортваць дадатковыя войскі, каб захапіць рачную далінуИНДИЯ И КИТАЙ СТЯГИВАЮТ ВОЙСКА НА ГРАНИЦУ, ГОТОВЯСЬ К МОЩНОМУ ВОЕННОМУ КОНФЛИКТУ.
20 мая Індыя кінула дадатковыя войскі ў спрэчную даліну Галван пасля таго, як Кітай абвясціў гэты рэгіён сваёй тэрыторыяй і разгарнуў сотні салдат Народна-вызваленчай арміі. Спасылаючыся на крыніцы ў міністэрстве абароны. Газета «The Economic Times» паведаміла, што салдат адпраўляюць з іншых раёнаў.
9 чэрвеня стала вядома, што Індыя і Кітай пачалі выводзіць войскі з усходняга ЛадакхаНа границе Индии и Китая произошла вооруженная стычка.
Тым не менш, у ноч з 15 на 16 чэрвеня ў раёне Ладакх адбылася ўзброеная сутычка, у выніку якой загінулі двое салдат і камандзір індыйскай арміі. Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў даліне Галван. Па папярэдніх даных, з кітайскага боку пацярпелі 43 чалавекі — у гэты лік уключаны цяжкапараненыя і загінулыя. Вядома пра 20 загінулых індыйскіх вайскоўцаўКитай и Индия развели войска у границы после столкновений // Sputnik Belarus, 16 июня 2020. Кітай абвінаваціў Індыю ў перасячэнні памежнай лініі, у сувязі з чым было прынята рашэнне адкрыць агонь. Па словах прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Кітая Чжао Ліцзяна, індыйскія войскі двойчы перасякалі мяжу, тым самым справакаваўшы кітайскіх вайскоўцаў на меры ў адказ.
Пасля гэтага бою Кітай і Індыя развялі войскі на мяжы.
22 чэрвеня прадстаўнікі Індыі і Кітая сустрэліся ў памежнай паласе для абмеркавання мінулых падзей. Бакі вырашылі, што неабходна весці дыялог, «які спрыяе зніжэнню напружанасці сітуацыі». Заяўлялася, што яны маюць намер падтрымліваць мір і стабільнасць у памежных раёнахИндия и Китай договорились снизить напряженность на границе // Piter TV, 23 июня 2020.
Аднак да 26 чэрвеня на мяжу з Кітаем перакінулі тры індыйскія пяхотныя дывізіі. Акрамя гэтага, у раёне разгарнулі танкі і артылерыю. Раней кітайская армія разгарнула мотастралковую і механізаваную дывізіі ў вобласці Ладакх. Кітайскія вайскоўцы таксама ўзводзялі новы лагер і назіральныя пункты ў даліне ракі ГалванИндия и Китай снова развернули войска на границе // Lenta.ru, 26 июня 2020.
Міжнародная рэакцыя Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвінаваціў Кітай у агрэсіі ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы ІндыіПомпео обвинил Китай в агрессии на границе с Индией // РИА Новости, 8.07.2020. Кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс заявіў, што новая амерыканская адміністрацыя выступае за прамы дыялог Нью-Дэлі і Пекіна з мэтай урэгулявання тэрытарыяльнай спрэчкі. З яго слоў, КНР спрабуе «запалохваць» сваіх партнёраў.
20 сакавіка 2021 года адбылася сустрэча міністра абароны ЗША Лоіда Осціна і міністра абароны Індыі Раджана Сінгха. На сустрэчы кіраўнік амерыканскага абароннага ведамства прапанаваў індыйскаму боку аб’яднаць намаганні ў падаўленні ваеннай пагрозы ў асобе КНР.
28 чэрвеня амерыканскае выданне Bloomberg апублікавала паведамленне, што Індыя «перанакіравала не менш за 50 000 дадатковых вайскоўцаў да сваёй мяжы з Кітаем». У сваю чаргу, Індыя ніяк не адрэагавала на гэтую заяву. На думку кітайскай газеты Global Times, ЗША праз паведамленні ў СМІ спрабавалі справакаваць на канфлікт Пекін і Нью-Дэлі.
Наступствы Індыя запатрабавала, каб Пакістан зменшыў удвая склад свайго пасольства, спаслаўшыся на тое, што яго супрацоўнікі займаліся шпіянажам. Місія Індыі ў Ісламабадзе таксама была скарочанаКитай нащупал болевую точку Индии. Дели потерял поддержку соседей // Независимая газета, 24.06.2020 .
Неўзабаве пасля канфлікту Індыя забараніла 59 кітайскіх прыкладанняў, уключаючы папулярную сацыяльную сетку TikTok, спасылаючыся на пагрозу нацыянальнай бяспекі і грамадскаму парадку. Пазней улады ўключылі яшчэ 47 кітайскіх праграм у забаронены спіс. Індыйская вышэйшая ліга крыкету скасавала кантракт з кітайскай кампаніяй вытворцам смартфонаў Vivo пад ціскам грамадскасці. На фоне антыкітайскіх настрояў доля продажу кітайскіх смартфонаў на індыйскім рынку ўпала з 81% да 72% у другім квартале 2020 года.
Гл. таксама Пагранічны канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам (2019)
Заўвагі
Спасылкі Хорошее время, чтобы пнуть Китай // Росбалт, 18 июня 2020 Как Индия и Китай движутся в сторону военного конфликта // Газета.Ru, 17 июля 2020 Озеро раздора: что мешает завершению конфликта Индии и КНР (Индия требует от Китая полного отвода войск из Ладакха) // Газета.Ru, 3 авг 2020 В Гималаях заговорили китайские гаубицы (НОАК провели учебные стрельбы в горах). Пекин и Дели готовятся к долгому противостоянию в высокогорной местности // НГ, 12.08.2020
Катэгорыя:Канфлікты 2020 года Катэгорыя:Войны Індыі Катэгорыя:Май 2020 года Катэгорыя:Чэрвень 2020 года Катэгорыя:Войны Кітая Катэгорыя:Памежныя канфлікты