Міхаіл Севасцьянавіч Цітоў (, в. Вялікае Лосвіда Гарадоцкага раёна, Віцебская вобласць — ) — Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1975).
Біяграфія Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з 1944 года на фронце. З 1950 года шліфавальшчык на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе імя Камінтэрна.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 годзе за поспехі ў выкананні заданняў 9 пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974—1979 гадах.
Літаратура Аляксандраў, Т. Аўдыторыя — мільёны / Т. Аляксандраў // Віцебскі рабочы. — 1979. — 17 студз. Титов, М. С. Рабочий — звучит гордо / М. С. Титов; беседовал Л. Винокуров // Знамя юности. — 1984. — 25 апр. Цітоў Міхаіл Севасцьянавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 692.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя работнікі прамысловасці БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска