Павянец (, ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мядзведжагорскім раёне Рэспублікі Карэлія, адміністрацыйны цэнтр Павянецкага гарадскога паселішча.
Размешчаны на беразе Павянецкага заліва Анежскага возера, пры ўпадзенні ў яго ракі Павянчанкі, за 26 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Мядзведжая Гара (на лініі Санкт-Пецярбург — Мурманск).
Пачатковы пункт Беламорска-Балтыйскага канала (у раёне пасёлка знаходзіцца «Павянецкага лесвіца» з сямі шлюзаў). Пасёлак звязаны аўтамабільнымі дарогамі з гарадамі Мядзведжагорск і Пудаж.
Гісторыя Вядомы з XV стагоддзя як паселішча Вяжыцкага Наўгародскага манастыра З XVII стагоддзя меў назву Павянецкі Радок. У XVIII стагоддзі — Павянецкая прыстань. З 1872 года павятовы горад Павянец, з 1938 года рабочы пасёлак з той жа назвай. У 1703—1736 гадах у Павянецкім Радку працаваў чыгуналіцейны завод, заснаваны Пятром I.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Карэліі