Георгій Мікалаевіч Лойка (нар. , Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2020).
Біяграфія З 1977 па 1981 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1981 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Творчасць Цырульнік («Ах, які пасаж!» У. Салагуба, П. Фёдарава) Лейтэнант («Радавыя» А. Дударава) князь Бельскі («Касатка» А. Талстога) Мікола («Варвара і яе блудны муж» Г. Марчука) Малады чалавек («Пісьменныя» М. Чокэ) Білер («Тузы» У. Відмера) Падкалесін («Жаніцьба» М. Гогаля) Чырвоны («І нас пацалуе світанак» В. Острава) перавозчык Шолах («Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул. Караткевіча) Джордж Пігдэн («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» па п’есе Р. Куні «№ 13») Лука («Лекар мімаволі» Ж.-Б. Мальера) Менахем («Памінальная малітва» Р. Горына) Альберт («Псіхааналітык для псіхааналітыка» Дз. Балыка) Мельнікаў («Васа» М. Горкага) Ігар («Аднакласнікі» Ю. Куліка) Рагвалод, Расціслаў («Крыж Еўфрасінні» І. Масляніцынай) Філіп Дэбні («Перабор» Х. Бергера) Ігар («Ліфт» Ю. Чарняўскай) доктар Робертс («Леанарда» Э. Флізара) Інструктар («Дажыць да прэм’еры» М. Рудкоўскага) Граф («Дыліжанс» У. Кандрусевіча паводле навелы Гі дэ Мапасана «Пышка») Тэйт («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка) Майкл («Глыток чужога віскі» Л. Агулянскага) Макдуф («Макбет» У. Шэкспіра) каплан дамініканаў Фларыян Басяцкі («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул. Караткевіча) Шэры («Песні ваўка» В. Паніна) Барыс Алегавіч («Афінскія вечары» П. Гладзіліна) Акакій Акакіевіч, Мудрэц, 3-я галава Змея Гарыныча («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В. Шукшына) Жэронт («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б. Мальера)
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2012), Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2020).
Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры Беларусі