Навау́сманскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Новая Усмань.
Геаграфія Наваусманскі раён мяжуе з Рамонскім, Верхняхаўскім, Кашырскім і Панінскім раёнамі, а таксама Варонежам. Плошча раёна складае 1320 км².
Гісторыя Наваусманскі раён быў утвораны 18 верасня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. 13 чэрвеня 1934 года раён увайшоў у склад Варонежскай вобласці.
Насельніцтва Раён актыўна далучаецца да субурбанізацыйных працэсаў фарміравання Варонежскай агламерацыі. Яго насельніцтва хутка расце, у тым ліку за кошт міграцыйнага прыросту«Новоусманский район оказался лидером среди районов по числу мигрантов» .// РИА новости Новой Усмани..
Эканоміка У раёне развіта сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці і вырошчванні збожжа, цукровых буракоў, сланечніка, рапсу, соі, гародніны і садавіны паводле прагрэсіўных тэхналогій.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі Наваусманскі раён / Варонежскі гід
Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці