Ю́рый Міха́йлавіч Селіве́рстаў () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (2020—2026). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (з 2026).
Біяграфія Нарадзіўся 12 красавікаС Днём рождения, Юрий Михайлович! 1978 года ў Мінску.
У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2002—2009 гадах працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.
У 2009 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009—2012 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення фінансаў вытворчай сферы, у 2012—2015 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. У 2015—2018 гадах — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. 14 лістапада 2018 года прызначаны першым намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.
З 4 чэрвеня 2020 года па 22 студзеня 2026 годаЛукашэнка назначыў паслом у Расіі Юрыя Селіверстава працаваў Міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
З’яўляўся старшыней назіральнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя настольнага тэніса».
22 студзеня 2026 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Санкцыі У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады.
Крыніцы
Катэгорыя:Міністры фінансаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі