Амрыта Шэр-Гіл (30 студзеня 1913 года, Будапешт — 5 снежня 1941 года, Лахор) — індыйская мастачка.

Жыццё і творчасць Бацькам будучай мастачкі, быў Умраа Сінгх Шэр-Гіл (), выхадзец з пенджабскай сікхскай арыстакратычнай сям’і, фатограф, маці — оперная спявачка Марыя Антуанета Готэсман ().

У 1922 годзе сям’я Шэр-Гілаў з’язджае з Венгрыі ў Паўночную Індыю, у Пенджаб. Калі ва ўзросце 16 гадоў Амрыта выявіла вялікі талент мастака, Шэр-Гілы прыехалі ў Парыж, і дзяўчына паступіла там у Школу прыгожых мастацтваў. У гэты перыяд Амрыта знаёміцца як з мадэрнісцкім, так і з класічным французскім жывапісам, і сама стварае серыю арыгінальных ранніх палотнаў. У 1934 годзе яна вяртаецца ў Індыю. Памерла ва ўзросце 28 гадоў у Лахоры (цяперашні Пакістан).

Раннія працы А. Шэр-Гіл, часта параўнальныя з карцінамі Фрыды Кало, напоўнены сексуальнасцю і нястрачаным запалам. У творах індыйскай мастачкі злучаюцца старадаўнія традыцыі індыйскай культуры (жывапіс часоў Вялікіх Маголаў, пячор Аджанты) і заходнееўрапейскі авангардызм перадваеннага пакалення.

Памяць

У гонар Амрыты Шэр-Гіл названы адзін з кратэраў на Меркурыі. Адну з дарог у сталіцы Індыі назвалі ў гонар Амрыты Шэр-Гіл. Яе карціна «Жанчыны з пагорка» намаляваная на паштовай марцы, выпушчанай у 1978 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Індыі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастачкі