Асно́вы — клас хімічных злучэнняў, складаныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з іонаў металаў і гідроксагруп (-OH). Растваральныя асновы з'яўляюцца электралітамі. Гідраксіды шчолачных металаў (калію, натрыю, літыю) завуцца шчолачамі.

Асновы маюць горкі смак, змяняюць колер індыкатараў (напрыклад, пачырваненне лакмусавай сіняй паперы), уступаюць у рэакцыю з кіслотамі, утвараючы солі, а таксама спрыяюць пэўным хімічным рэакцыям, як асноўны каталіз.

Асновы можна разглядаць як хімічную супрацьлегласць кіслот, паколькі эфект пры ўзаемадзеянні кіслаты і вады ёсць павышэнне канцэнтрацыі іона гідраксонія (H3O+), у той час калі ўзаемадзеянне з асновай памяншае гэту канцэнтрацыю. Асновы і кіслоты звычайна знаходзяцца ў вадкай форме, рэакцыя паміж імі называецца нейтралізацыяй. Водныя растворы асноваў рэагуюць з воднымі растворамі кіслот ствараючы пры гэтам воду і солі ў водных растворах, у якіх солі падзяляюцца на кампанентныя іоны.

Для таго каб рэчыва класіфікавалася як арэніюсавая аснова, янопавінна вырабляць іоны гідраксіду ў растворе. Арэніус лічыў, што асновы павінны ўтрымліваць гідраксід у сваёй формуле. Гэта робіць мадэль Арэніюса абмежаванай, бо яна не можа растлумачыць асноўныя ўласцівасці водных раствораў аміяку (NH3) або яго арганічныя вытворныя (аміны)Chemistry, 9th Edition. Kenneth W. Whitten, Larry Peck, Raymond E. Davis, Lisa Lockwood, George G. Stanley. (2009). стар. 363. ISBN 0-495-39163-8. У больш агульнай кіслотна-шчолачнай тэорыі Брэнстэда—Лоўры, асновы ўяўляе сабой рэчыва, якое можа прымаць іоны вадароду (H+) — інакш вядомых як пратонаў. У мадэлі Льюіса, асновы ўяўляе сабой электронныя пары донараўChemistry. стар. 349.

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы