Павел Васілевіч Сысо́еў (;  — ) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).

Біяграфія Нарадзіўся на хутары Прылесны Цалінскага раёна Растоўскай вобласці РСФСР. У 1955 годзе скончыў Растоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1965 года працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі), дзе да 1995 года займаў пасаду загадчыка аддзела.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па стварэнню металапалімерных матэрыялаў з высокай ўстойлівасцю да фрыкцыйнай стомленасці. Прапанаваў новыя метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў у мэтах выкарыстання ў вузлах трэння механізмаў і машын.

Сярод апублікаванага: Деформация и износ полимеров при трении. — Мн., 1985. (разам з П. М. Багдановічам і А. Д. Лізаравым); Фрикционные композиты на основе полимеров. — Мн., 1992. (у сааўтарстве).

Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.

Літаратура

Спасылкі Сысоев, Павел Васильевич (доктор технических наук; 1930—2006) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ