Ці́мкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Цімкавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Цімкавічы. 24 верасня 1926 года скасаваны, замест яго ўтвораны Прускі сельсавет.

27 верасня 1938 года мястэчка Цімкавічы аднесена да паселішчаў сельскага тыпу, Цімкавіцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прускага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. 23 сакавіка 1987 года ў склад Вялікараёўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Багушы, Вялікія Прусы, Малыя Прусы і Сцяпуры)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. У 1987 годзе скасавана вёска БулатнікіРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Браткаўскага (9 населеных пунктаў: аграгарадок Браткава, вёскі Вясёлае, Дзягцяныя, Заракаўцы, Комсічы, Навасёлкі, пасёлкі Арэхаўка, Каралінка і Славінка) і Вялікараёўскага (15 населеных пунктаў: вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сцяпуры і пасёлкі Калоўка, Раёк) сельсаветаўРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1749 чалавек, з іх 96,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 3071 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1938 годзе