Караткано́жка (Brachypodium) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнай формы, з гладкім краем, сядзячае, чаргаванае. Суквецце — колас. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне Расліны роду распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі, субтрапічных раёнах Міжземнамор’я, горных раёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, на астравах Цэйлон і Новая Гвінея.
Віды Род налічвае каля 20 відаў, паводле сайта The Plant List — 22 віды.
Літаратура
Спасылкі
Genus: Brachypodium P.Beauv. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Brachypodium // The Plant List Brachypodium // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Метлюжковыя