Дыпламатычная акадэмія Украіны імя Генадзя Удавенкі пры Міністэрстве замежных спраў — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова паслядыпломнай адукацыі Міністэрства замежных спраў Украіны, якая размешчана ў горадзе Кіеве.
Гісторыя Акадэмія ўтворана ў 1995 годзе ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. Першы статут установы быў зацверджаны пастановай Кабінета міністраў Украіны 20 ліпеня 1996 года. З 2006 года акадэмія размяшчаецца на Міхайлаўскай плошчы ў цэнтры Кіева.
На працягу 20 гадоў акадэмія функцыянавала як вышэйшая навучальная ўстанова IV узроўню акрэдытацыі, ажыццяўляючы падрыхтоўку спецыялістаў у галіне знешняй палітыкі па магістарскіх праграмах. У адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 7 снежня 2016 года адбылося яе пераўтварэнне ў дзяржаўную вучэбна-навуковую ўстанову паслядыпломнай адукацыі з актуальнай назвай.
Структура Цэнтр моўнай падрыхтоўкі Цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі Цэнтр міжнародных даследаванняў Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў Аддзел міжнароднага супрацоўніцтва і камунікацый Рэгіянальнае аддзяленне ў Адэсе
Спасылкі Афіцыйны сайт акадэміі
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева Катэгорыя:1995 год ва Украіне Катэгорыя:Знешняя палітыка Украіны