Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч (, в. Хлевішча, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1983), дацэнт (1986). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.
Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1972 года старшы выкладчык, у 1987—1990Кафедра архитектуры гадах загадчык кафедры архітэктуры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. У 1998—2002 гадах старшыня Брэсцкага аддзялення БСАБрестское отделение Белорусского союза архитекторов.
Пражывае ў Брэсце.
Творчасць Асноўныя працы: будынак Дзяржстраха ў Баранавічах (1977), парк раёна Усход (1981, у аўтарскім калектыве), водагразелячэбніца (1982) у Брэсце, парк 1000-годдзя ў Віцебску (1982), індывідуальны дом з паменшанымі цепластратамі і выкарыстаннем сонечнай энергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння (1986).
Аўтар шэрагу навуковых прац, у т.л.: «Кіраўніцтва па праектаванні паркаў» (1980), «Рэкамендацыі па планіроўцы, забудове і пераўтварэнні гарадоў з улікам асваення поймавых і забалочаных тэрыторый» (1981), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (1986) — усё ў аўтарскім калектыве.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Выкладчыкі будаўнічага факультэта БрДТУ