Уладзімір Мікалаевіч Дронаў (нар. , Бягомль) — ваенны дзеяч, контр-адмірал (1996). Герой Расіі (1996).
Біяграфія Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча падводнага плавання (1972), камандны факультэт Ваенна-марской акадэміі (1987). 3 1972 года на Паўночным флоце. Службу пачаў камандзірам тарпеднай групы, затым камандзірам падводнай лодкі Паўночнага флота. У 1974—1976 гадах — камандзір ракетнага падводнага крэйсера стратэгічнага прызначэння. У 1976—1978 гадах — памочнік камандзіра, у 1979—1983 гадах — старшы памочнік камандзіра, затым камандзір атамнай падводнай лодкі. У 1982—1985 гадах — камандзір ракетнага крэйсера, потым начальнік штаба дывізіі крэйсераў стратэгічнага назначэння (1987—1991), камандзір злучэння атамных падводных лодак Паўночнага флоту (1991—2000).
Пасля выхаду ў запас В. М. Дронаў у 2000—2003 гадах працаваў у Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга. У цяперашні час ён працуе намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам упраўлення па персанале і сацыяльным развіцці федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Адміралцейская верфь».
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені (1983), ордэн Мужнасці (1992), ордэн «За асабістую мужнасць» (1993), Герой Расіі (1996).
Літаратура Долготович, Б. Д. Дронов Владимир Николаевич // Адмиралы земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович. — Мн. : Беларусь, 2009. — С. 59. Дронаў Уладзімір Мікалаевіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 622. Дронов Владимир Николаевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — С. 162.
Спасылкі
Катэгорыя:Падводнікі Катэгорыя:Асобы на марках