Генадзь Іванавіч Янаеў (; , сяло Перавоз — , Масква) — савецкі дзяржаўны, партыйны і прафсаюзны дзеяч.
У 1990 годзе быў старшынёй Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў. 27 снежня 1990 года быў прызначаны на пасаду віцэ-прэзідэнта СССР. У жніўні 1991 года Янаеў узначаліў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, выдаў указы аб выкананні ім абавязкаў Прэзідэнта СССР і ўвядзеннi надзвычайнага становiшча ў шэрагу рэгіёнаў краіны.
22 жніўня 1991 года арыштаваны за ўдзел у дзяржаўным перавароце. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 64 КК РСФСР (здрада радзіме). У лютым 1994 года ён разам з астатнімі путчыстамі быў амніставаны і з тых часоў ад палітыкі быў прынцыпова далёкі.
Генадзь Янаеў памёр 24 верасня 2010 года ў Маскве.
Катэгорыя:Члены ДКНС Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК КПСС Катэгорыя:Сакратары ЦК КПСС Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 9-га склікання Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Інжынеры СССР Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад УЦСПС Катэгорыя:Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991)