Фабіян Гіляравіч Шантыр (,  — , ) — беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Меў адносіны з Зоськай Верас і з ёю агульнага сына Антона.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і муляра ў Слуцк, паводле іншых даных, у Капыліт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.Ant.Adamovič. Opposition to Sovietization… N. Y., 1958, pp. 191—192; BSSR, Karotkaja Enc., vol. 5, 1981, p. 660; Baćkaŭščyna, Munich, no. 433, November 7, 1958.. У снежні 1905 года ён быў арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях у горадзе Старобін і зняволены ў Слуцкай турме (1905—1907). У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам.

У 1914 мабілізаваны ў войска, служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйску. У 1916—1917 удзельнічаў у рабоце клуба «Беларуская хатка», куды прыязджаў з Бабруйска.

У 1917 стаў адным з лідараў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На З’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (Мінск, 25—27.3.1917) абраны ў БНК; у ліпені 1917 — у Цэнтральную раду беларускіх арганізацый і партый. Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім з’ездзе (снежань 1917). На пераломе красавіка і мая 1918 года, у выніку расколу ў БСГ увайшоў у склад кіраўніцтва Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераўDorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 300. ISBN 978-83-231-2484-9.

З 1918 года ў Чырвонай Арміі, супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята, загадчык Смаленскага аддзялення Белнацкама. Адзін з аўтараў зборніка «Зажынкі» (Масква, 1918). У тым жа годзе арыштаваны. У 1918 годзе ён знаходзіўся ў Бабруйску. Служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйскай крэпасці. Падчас працы ў крэпасці яго наведвала Зоська Верас05.01.2011 На острие истории Уладзімір Содаль. Фабіян! Фабіян!..ШАНТЫР Фабіян.

У пачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўрада БССР. Пасля — супрацоўнік Мінскага губернскага ваеннага камісарыята і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту. Удзельнічаў у выданні газеты «Савецкая Беларусь». У 1920 годзе пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць тэрытарыяльнага падзелу БССР.

У лютым 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Неўзабаве арыштаваны і 29 мая 1920 года расстраляны. Гісторык Віталь Скалабан расказвае аб гэтым наступнае:sb.by

Творчасць Друкавацца пачаў у газеце «Наша ніва», дзе ў 1909—1912 змяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. Змяшчаў вершы і публіцыстычныя артыкулы ў газету «Дзянніца». Аўтар апавяданняў «Захар» (1909), «Ночь», «Смерть убогого», «Под шум леса» (усё ў 1910), «Святой боже» (1917). Пераклаў на беларускую мову палітычную брашуру «Пауки и мухи».

Прозвішча, псеўданімы і крыптанімы Паблізу Слуцка, адкуль Ф. Шантыр, вядомая вёска Шантароўшчына.

Выкарыстоўваў псеўданімы: Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф. Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш. Ф..

Творы Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа / Ф. Шантыр. — Слуцк: Друкарня З. Барнака: 1918. — 21 с. У час барацьбы: [Верш у прозе] // Крыніца. 1988, № 11. Зажынкі. М., 1918

У культуры Людміла Рублеўская сумесна з гісторыкам Віталём Скалабанам напісала паэму «Людвіка і Фабіян», прысвечаную каханню Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас) і Фабіяна ШантыраСоветская Белоруссия № 52 (23443). Вторник, 23 марта 2010 годаАд архіўнага дакумента — да мастацкага твора.

Зноскі

Літаратура

Казбярук У. Рамантычны пошук. Мн., 1983; Гарэцкі М. Шантыр Фабіян // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992; Мяснікоў А. Нацдэмы: Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка. Мн., 1993; Черепко С. Капкан. Загадка смерти наркома Фабияна Шантыра // Советская Белоруссия. 2000. 26 августа;

Спасылкі

ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч Шантыр Фабіян Гіляравіч Фабіян Шантыр: «Нацыянальнае адраджэнне ніколі не загіне»

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Народныя камісары БССР Катэгорыя:Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)