Мікола Сільвановіч (псеўд. Мікола Вярба; нар. , в. Верадова, цяпер Маладзечанскі раён — , Вініпег) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Верадова Маладзечанскага раёна. З лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Празе, затым у каля Штутгарта. Адзін з стваральнікаў літаратурнага аб’яднання «Шыпшына», арганізатар майстэрні мастацкага рамяства «Раніца». Менавіта Мікола Сільвановіч у 1947-м наладзіў святкаванне ўгодкаў Акту 25 сакавіка і выдаў знакамітую паштоўку «вялікія дзеячы адраджэння» з выявамі Каліноўскага, Грынявіцкага, Багушэвіча, Крэчаўскага і Захаркі.

З 1949 г. — у Канадзе. Жыў у Вініпегу, дзе з’яўляўся заснавальнікам Беларускага нацыянальнага камітэта і Беларуска-Канадыйскага нацыянальнага аб’яднання ў правінцыі Манітоба.

Творчасць Аўтар вершаў, апавяданняў, артыкулаў, якія друкаваліся ў беларускім замежным перыядычным друку і ў дзесяцітомнай энцыклапедыі Канады (1956—1957)Наталля Гардзіенка. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі / Запісы Бініму. Мн., 2014..

Дагэтуль апублікаваная толькі нязначная частка яго твораў. Ягоную «Паніхіду», прысвечаную памяці «паўшых нязнаных сыноў Беларусі ў абароне яе вольнасці», літаратуразнаўца Лявон Юрэвіч называе адным з найбольш пранікнёных літаратурных рэквіемаў100 гадоў з дня нараджэньня Міколы Вярбы .

Літаратура Наталля Гардзіенка. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі / Запісы Бініму. Мн., 2014.

Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Канады Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне