Шведская брама (, ) — вартавое збудаванне пры ўездзе ў Прыекульскі радавы маёнтак Корфаў.

Пабудаваны ў панскім маёнтку Корфаў у Прыекулэ, цяпер Латвія, у канцы XVII стагоддзя, дэкаратыўнае аздабленне завершана ў 1688 годзе. Уяўляе сабой пабудаваны ў стылі ранняга барока двухпавярховы будынак з брамай і скразным праездам, які вядзе на гаспадарчы двор. Мае статус Дзяржаўнага помніку архітэктуры.

Першапачаткова выкарыстоўвалася для службовага памяшкання ўнутранай варты. У 1952—1954 гадах будынак быў адрэстаўраваны паводле праекта архітэктара А. Трэйгутса.

Гл. таксама Шведская брама (Рыга)

Літаратура В. Чантурия, Й. Минкявичюс, Ю. Васильев, К. Алттоа. Белоруссия-Литва-Латвия-Эстония, «Искусство», М., 1986 г

Спасылкі

Катэгорыя:Прыекулэ Катэгорыя:Брамы Латвіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1688 годзе Катэгорыя:1688 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Латвіі