Тура́йдскі замак (), або Тра́йдэнскі замак () — нямецкі цагляны замак у Лівоніі (сучасная Латвія, Сігулдскі край, горад Сігулда, мясцовасць Турайда). Заснаваны ў 1214 годзе па загадзе рыжскага біскупа Альберта фон Буксгеўдэна як фарпост у ліўскай Таарскай зямлі (Трайдэне). Будаўніцтва завершана ў XVI стагоддзі. Згарэў у 1776 годзе. Сучасны выгляд набыў пасля рэстаўрацыі 1973 года.
Гісторыя Пабудаваны на месцы зруйнаванага лівамі драўлянага замка ліўскага князя Каўпа. Замак будаваўся паступова (да XVI стагоддзя) і быў адной з рэзідэнцый рыжскага біскупа. Пасля распаду Лівонскай дзяржавы стаў часткай уласнасці маёнтка Турайда.
Замак згарэў падчас пажару ў 1776 годзе. Рамантычныя руіны прываблівалі турыстаў у XVIII і XIX стагоддзях. У 1936 годзе ў круглай вежы была пабудавана аглядная пляцоўка. У 1973 годзе пачаліся археалагічныя даследаванні і рэстаўрацыя замка, якая цягнулася 25 гадоў. У прыватнасці, цалкам была адноўлена галоўная вежа замка, вышыня якой дасягае 38 метраў.
У 1988 годзе на прылеглай да замку тэрыторыі быў заснаваны Турайдскі музей-запаведнік.
Гл. таксама Сігулдскі сярэдневяковы замак Сігулдскі замак
Спасылкі
Вэб-сайт Турайды Турайдскі музей-запаведнік Сайт пра сярэдневяковыя замкі Латвіі
Катэгорыя:Замкі Латвіі Катэгорыя:Цагляная готыка Катэгорыя:Замкі Лівонскага ордэна Катэгорыя:Збудаванні Латвіі ў гатычным стылі Катэгорыя:Славутасці Сігулды Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Латвіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1214 годзе