Альбі́н Мі́хал Дзяко́нскі11 мая 2012 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Альбіна Міхала Дзяконскага (1892—1940?), паэтаЖабінкаўская раённая бібліятэка герба «Кораб» (; , маёнтак Пятровічы Кобрынскага павета, Расійская імперыя — 1940?) — польскамоўны паэт.
Біяграфія Паходзіў з землеўласніцкай сям’і. Бацька Альбіна ў свой час быў кобрынскім павятовым маршалкам. Маці Ядвіга была далёкай сваячкай вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшка.
Дзяцінства Альбін правёў у фамільным маёнтку Пятровічы. Навучаўся ў Рыжскай гімназіі, пасля вывучаў земляробства ў Бельгіі, але праз рок вымушаны быў перапыніць навучанне з прычыны пагаршэння здароўя (меў прыроджаны парок сэрца). Пасля курсу лячэння ў швейцарскім Давосе пераехаў у Лазану, дзе вывучаў раманістыку ў тамтэйшым універсітэце.
У 1910 годзе пераехаў да Казіміра і Стэфаніі Дзяконскіх, якія не мелі ўласных дзяцей. Яны былі гаспадарамі маёнтка Магілёўцы Ваўкавыскага павета (цяпер у Пружанскім раёне), які з’яўляўся цэнтрам мясцовага свецкага жыцця. Бібліятэка Дзяконскіх была адной з самых багатых і знакамітых у ваколіцы. Прыкладна ў гэты ж час (паводле іншых звестак — у 1917) ажаніўся з Соф’яй Малінскай (), дачкой віленскага адваката Максімільяна Малінскага. Будынак сядзібы Дзяконскіх у Магілёўцах захаваўся, у цяперашні час у ім размяшчаецца псіхіятрычны шпіталь.
Падчас Першай сусветнай вайны служыў у царскім войску штабным афіцэрам. У маі 1918 года з жонкай пераехаў у Варшаву, а з 1920 года жылі ў Магілёўцах.
Акалічнасці смерці Дзяконскага невядомыя. Пасля ўварвання савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года паэт быў арыштаваны і перавезены ў Мінск, дзе перабываў прынамсі да сакавіка 1940 года. Далейшы яго лёс невядомы. Жонка Дзяконскага выехала ў Варшаву.
Творчасць Аўтар васьмі паэтычных зборнікаў і паэмы «Драма Люцыфера» (1934). Апошні зборнік, названы «Зялёныя Магілёўцы» (1939), прысвяціў жыццю ва ўласнай сядзібе ў Слонімскім павеце.
Хоць творчасць Альбіна Дзяконскага не паддаецца адназначнай характарыстыцы, у ёй можна выявіць элементы скамандэрскай мадэлі паэзіі і младапольскай паэтыкі.
Творчасць Дзяконскага не атрымала вялікага рэзанансу ў часе жыцця паэта. Па Другой сусветнай вайне пра Дзяконскага распавёў Казімір Выкаpor. K.Wyka, Poeta z cienia wydobyty, [w]: Rzecz poetycka, wyd.II, Warszawa 1977, а творы паэта ўвайшлі ў анталогію «Польская паэзія 1914—1939».
Цікавіўся таксама музыкай і філасофіяй.
Бібліяграфія Bajki. Satyry. Liryka (выд. 1-е 1920, выд. 2-е 1926) Elegie (1929) Eklogi (1931) Motywy z miasta (1931) Na Zachód (1932) Dwa głosy (1933) Dramat Lucyfera (паэма, 1934) Rzeczy podejrzane (1936) Zielone Mogilowce (1939) Зборнік паэзіі (1985)
Літаратура
Jerzy Poradecki. Wstęp do: Albin Dziekoński, «Wybór Pozeji», Warszawa 1985, s.5-30.
Maria Trębicka. «Poeta z cienia wydobyty», Kultura, 1972, nr 2.
Альбін Міхал Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў 1940 годзе Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Забітыя пісьменнікі