Kepler-1649 (KOI-3138) — адзіночная зорка ў сузор'і Лебедзя. Знаходзіцца на адлегласці 302 светлавых гадоў ад Сонца.
Характарыстыкі Зорка з'яўляецца чырвоным карлікам з бачнай зорнай велічынёй каля 16м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 13,38m, а ў фільтры K — 12,59m. Яна належыць да спектральнага класу M5 VKepler-1649b: An Exo-Venus in the Solar Neighborhood, https://iopscience.iop.org/journal/1538-3881.. Маса зоркі складае 0,2 масы Сонца, радыус — 0,23 сонечнага радыусу. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 3240 Кельвінаў. Яе свяцільнасць прыкладна ў 194 разы менш свяцільнасці Сонца.
Планетная сістэма У красавіку 2017 года міжнародная каманда астраномаў у часопісе «The Astronomical Journal» паведаміла аб адкрыцці экзопланеты Kepler-1649 bKepler-1649b: An Exo-Venus in the Solar Neighborhood, https://iopscience.iop.org/journal/1538-3881.Kepler-1649 b: транзитный аналог Венеры, http://www.allplanets.ru/index.htm., якая прадстаўляе сабой аналаг Венеры па памеры і атрыманай ад зоркі энергіі. Яе маса невядомая, але, верагодна, яна з’яўляецца скалістай планетай. Перыяд звароту вакол бацькоўскай зоркі складае каля 8,69 сутак. Раўнаважная тэмпература яе паверхні ацэньваецца ў 307 K (у Зямлі — 254 K, без уліку парніковага эфекту). Магчыма, што планета акружаная шчыльнай атмасферай, якая стварае на яе паверхні магутны парніковы эфект.
У красавіку 2020 года ў зоркі адкрыта другая планета — Kepler-1649 c, якая па сваіх уласцівасцях можа з’яўляцца аналагам Зямлі: яе радыус складае 1,06 радыусу Зямлі, і ад сваёй зоркі яна атрымлівае 0,75 той энергіі, што Зямля атрымлівае ад Сонца — яе раўнаважная тэмпература ацэньваецца ў 234 К. Арбітальны перыяд звароту складае каля 19,54 сутак.
З вялікай верагоднасцю абедзве планеты прыліўна сінхранізаваныя з бацькоўскай зоркай, то бок заўсёды звернутыя да яе адным бокам.
ПланетаМаса (M⊕)Радыус (R⊕)Перыяд звароту (дзён)Вялікая паўвось арбіты (а.е.)Эксцэнтрысытэт арбітыІнсаляцыя (S⊕)Раўнаважная тэмпература (K)b -1,017 ± 0,0518,689099 -02,208 ± 0,094307 ± 26c -19,53527 -00,750 ± 0,032234 ± 20
Катэгорыя:Планетныя сістэмы Катэгорыя:Чырвоныя карлікі