«Тэрмапілы» — літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы штогадовы часопіс. Выдавец — Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа». Выходзіць з 1998 года ў Беластоку, Польшча. Галоўны рэдактар — Ян Чыквін. Мова выдання — беларуская, польская.
Гісторыя Часопіс «Тэрмапілы» выходзіць з 1998 г., юбілейнага саракагоддзя аб’яднання «Белавежа». Да гэтага творы белавежцаў друкаваліся на Літаратурнай старонцы штотыднёвіка «Ніва», у альманахах ды аўтарскіх выданнях. Часопіс стаў першым беларускім выключна літаратурным часопісам на тэрыторыі Польшчы.
Ва ўступным слове да першага нумара рэдактар «Тэрмапілаў» Я. Чыквін акрэсліў канцэпцыю часопіса:
«Хочацца спадзявацца, што ад самага пачатку часопісу будзе ўласціва формула адкрытасці ў тым сэнсе, што ён стане месцам сустрэчы для ўсіх, хто хоча творча займацца беларускім прыгожым пісьменствам, беларускаю культураю і іх даследаваннем, як у нас, так і па-за межамі Польшчы»«Тэрмапілы» 1998, № 1, с. 3..
Спасылкі Падборка выданняў час. «Тэрмапілы» на Kamunikat.org
Катэгорыя:Часопісы на польскай мове Катэгорыя:Часопісы Польшчы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:Культура Беластока