Нікола-Бярозаўка (; ) — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснакамскага раёна Башкартастана. Колькасць насельніцтва станам на 2010 год складала 6202 чалавекі. Большасць насельніцтва складаюць рускія.

Гісторыя Вёска заснавана ў 1550 годзе Якавам Строганавым як крэпасць і першае расійскае паселішча ў гэтых месцах. Першая згадка пра вёску датуецца 1641 годам. Некалькі стагоддзяў у Нікола-Бярозаўцы была буйная хлебанарыхтоўчая прыстань, а самое паселішча было адной з хлебных сталіц рэгіёна. У пачатку XIX стагоддзя ў вёсцы была пабудавана Нікольская царква.

Спасылкі

Нікола-Бярозаўка. Точка-на-Карте

Катэгорыя:Населеныя пункты Башкартастана Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1550 годзе