Юрый Васілевіч Смірно́ў (; , в. Дзешукава, Макар’еўскі раён, Кастрамская вобласць, Расія — , в. Шалашына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія На фронце з 1943 года. Вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобласці. 24 чэрвеня 1944 года гвардыі малодшы сяржант Смірноў у складзе танкавага дэсанту прарваўся ў тыл ворага каля вёскі Шалашына Дубровенскага раёна. Цяжка паранены, трапіў у палон. Нягледзячы на катаванні, не выдаў ворагу ваеннай тайны і быў распяты на сцяне бліндажа.

Памяць Пахаваны ў гарадскім пасёлку Арэхаўск. У вёсцы Шалашына на месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік. Помнікі таксама ўстаноўлены ў горадзе Орша, у вёсцы Бераснёва Аршанскага раёна, у Арэхаўску і вёсцы Буда Дубровенскага раёна. Рашэннем Мінгарвыканкама № 349 ад 26 сакавіка 1953 года яго імем была названа вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.

У 1973 годзе быў узведзены Мемарыяльны комплекс «Рыленкі», дзе яму была прысвечана адна і кампазіцый.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці Катэгорыя:Ваеннапалонныя СССР Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Чырвонаармейцы Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны