Анто́н Па́ўлавіч Чэ́хаў (; , Таганрог, Кацярынаслаўская губерня (цяпер — Растоўская вобласць) — , Бадэнвайлер, Германія) — рускі пісьменнік, драматург, урач. Аўтар апавяданняў, аповесцяў і п’ес, прызнаны адным з найвялікшых пісьменнікаў у сусветнай літаратуры. Чэхаў стварыў чатыры творы, якія сталі класікай сусветнай драматургіі, а яго лепшыя апавяданні высока ацэньваюцца пісьменнікамі і крытыкамі. Амаль усё дарослае жыццё Чэхаў быў практыкуючым урачом. «Медыцына — мая законная жонка, а літаратура — палюбоўніца», — казаў ён.
У Таганрожскай гімназіі настаўнікам фізікі і матэматыкі працаваў Эдмунд-Руфін Дзяржынскі (бацька «жалезнага» Фелікса), які на адной са школьных прац Антона Чэхава па матэматыцы за 1874—1875 навучальны год пакінуў наступны запіс: «Весь ход совершенно верен, и рассуждение самое правильное… Отлично. Э. Дзержинский»Хацкевич А. Ф. Солдат великих боев. Минск. 1982. С. 11-12.. У 1890 годзе падарожнічаў на Сахалін, у выніку чаго напісаў аповесць «Востраў Сахалін» (1895)Czechow Anton P. // Internetowa encyklopedia PWN . У 1896 годзе, пасля правалу «Чайкі», Чэхаў, які з’яўляўся аўтарам некалькіх п’ес, зрокся тэатру. Аднак, у 1898 годзе, пастаноўка «Чайкі» Маскоўскага Мастацкага тэатра, заснаванага Станіслаўскім і Неміровічам-Данчанкам, мела велізарны поспех у публікі і крытыкі, што падштурхнула Антона Чэхава да стварэння яшчэ трох шэдэўраў — п’ес «Дзядзька Ваня», «Тры сястры» і «Вішнёвы сад».
Напачатку Чэхаў пісаў апавяданні, арыентаваныя на заробак грошай, але, па меры ўзрастання яго творчых амбіцый, ён стварыў новыя хады ў літаратуры, моцна паўплываў на развіццё сучаснага кароткага апавядання. Арыгінальнасць яго творчага метаду абумоўліваецца выкарыстаннем прыёму пад назвай «плынь свядомасці», які пазней выкарыстоўваўся Джэймсам Джойсам і іншымі мадэрністамі, і адсутнасцю фінальнае маралі, гэтак неабходнай структуры тагачаснага класічнага аповеда. Чэхаў не імкнуўся даць адказы чытачам, а лічыў, што роля аўтара палягае ў тым, каб задаваць пытанні, а не адказваць на іх.
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва thumb|200px|злева|Месца нараджэння пісьменніка Антон Чэхаў нарадзіўся 29 студзеня 1860 года ў сям’і Паўла Ягоравіча Чэхава ў невялікім дамкуДом-музей Чэхава, месца нараджэння пісьменніка на Паліцэйскай вуліцы, якая зараз носіць яго імя. Ранняе дзяцінства Антона працякала ў бясконцых царкоўных святах. У будныя дні пасля школы браты вартавалі краму бацькі, а штодня а пятай гадзіне раніцы ўставалі спяваць у царкоўным хоры. Як казаў сам Чэхаў: «У дзяцінстве ў мяне не было дзяцінства».
Спачатку Чэхаў вучыўся ў грэчаскай школе ў Таганрогу. Грэк, які трымаў школку, прымушаў зазубрываць урокі, біў вучняў лінейкай, ставіў у кут на калені на буйную соль. У 8 гадоў, пасля двух гадоў вучобы, Чэхаў паступіў у Таганрожскую гімназію, зараз — Гімназія № 2 імя А. П. Чэхава. Мужчынская класічная гімназія была найстарэйшай навучальнай установай на поўдні Расіі, якая была заснаваная ў 1806 годзе, і давала добрую адукацыю і выхаванне. Скончыўшы восем класаў гімназіі, маладыя людзі маглі без экзаменаў паступіць у любы расійскі ўніверсітэт альбо паехаць вучыцца за мяжу. Гімназія сфарміравала ў Чэхава агіду да крывадушнасці і фальшы. Тут фарміраваліся яго светагляд, любоў да кніг, ведаў і тэатру. Тут ён атрымаў свой першы літаратурны псеўданім «Чэхантэ», якім яго ўзнагародзіў настаўнік Закона Божага Фёдар Пакроўскі. Тут пачыналіся яго першыя літаратурныя і сцэнічныя спробы.
Музыка і кнігі абудзілі ў юным Антоне Чэхаве імкненне да творчасці. Вялікую ролю ў гэтым адыграў Таганрожскі тэатр, заснаваны ў 1827 годзе. Упершыню ў тэатры Антон пабываў у 13 год, паглядзеў аперэту Жака Афенбаха «Прыўкрасная Алена» і неўзабаве стаў гарачым прыхільнікам тэатру. Пазней у адным са сваіх лістоў Чэхаў пісаў: «Тэатр мне даваў некалі шмат добрага… Раней для мяне не было большай асалоды, як сядзець у тэатры…». Невыпадкова героі яго першых твораў, як то «Трагік», «Комік», «Бенефіс», «Нездарма курыца спявала», былі акцёрамі і актрысамі.
Чэхаў-гімназіст выдаваў гумарыстычныя часопісы, прыдумляў подпісы да малюнкаў, пісаў гумарыстычныя апавяданні, сцэнкі. Першая драма «Безбацькоўшчына» была напісана 18-гадовым Чэхавым у перыяд вучобы ў гімназіі. Гімназічны перыяд Чэхава быў важным перыядам выспявання і фарміравання ягонай асобы, развіцця яго духоўных асноваў. Гімназічныя гады далі Чэхаву велізарны матэрыял для пісьменніцкай працы. Самыя тыповыя і каларытныя постаці з’явіліся пазней на старонках яго твораў. Магчыма, адной з такіх постацяў быў і яго настаўнік матэматыкі Эдмунд Дзяржынскі — бацька будучага першага старшыні ВЧК.
У 1879 годзе Антон скончыў гімназію ў Таганрогу. У гэтым жа годзе ён пераехаў у Маскву і паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў вядомых прафесараў: Мікалая Скліфасоўскага, Рыгора Захар’іна і іншых. У гэтым жа годзе брат Антона Іван атрымаў месца настаўніка ў падмаскоўным горадзе Васкрасенск. Яму была выдзелена вялікая кватэра, у якой магла б размясціцца цэлая сям’я. Чэхавы, якія жылі ў Маскве цесна, прыязджалі на лета да Івана ў Васкрасенск. Там у 1881 годзе Антон Чэхаў пазнаёміўся з доктарам Архангельскім, загадчыкам Васкрасенскай лячэбніцы. З 1882 года, з’яўляючыся студэнтам, ён ужо дапамагаў урачам шпіталя пры прыёме пацыентаў. У 1884 годзе Чэхаў скончыў курс універсітэта і пачаў працаваць павятовым урачом у Чыкінскім шпіталі. Пасля ён працаваў у Звянігарадзе, дзе некаторы час загадваў шпіталем.
Станаўленне thumb|175px|справа|Чэхаў у Меліхава з таксай Хінай. 1897 год. У 1880 годзе, з’яўляючыся студэнтам першага курсу, Чэхаў змясціў у часопісе «Стрекоза» апавяданне «Ліст да вучонага суседа» і гумарэску «Што часцей за ўсё сустракаецца ў раманах, аповесцях і т. п.». Гэта быў яго дэбют у друку. У наступныя гады Чэхаў пісаў апавяданні, фельетоны, гумарэскі пад псеўданімамі «Антоша Чэхантэ» і «Чалавек без селязёнкі», альбо іхнымі варыянтамі, альбо зусім без подпісу ў выданнях «малой прэсы», пераважна гумарыстычных: маскоўскіх часопісах «Будильник», «Зритель» і іншых, а таксама ў пецярбургскіх гумарыстычных штотыднёвіках «Осколки», «Стрекоза». Чэхаў супрацоўнічаў з «Пецярбургскай газетай» з 1884 года, але з перапынкамі, а таксама з газетай «Новое время» з 1886 па 1893 гады і з газетай «Русские ведомости» з 1893 па 1899 гады.
У 1882 годзе Чэхаў падрыхтаваў першы зборнік апавяданняў «Свавольства», але ён не выйшаў, магчыма, з-за цэнзурных цяжкасцяў. У 1884 годзе выйшаў зборнік яго апавяданняў «Казкі Мельпамены» за подпісам «А. Чэхантэ». 1885—1886 гады — перыяд росквіту Чэхава як «белетрыста-мініяцюрыста». Ён быў у гэты час аўтарам кароткіх, у асноўным гумарыстычных апавяданняў. У той час, па яго ўласным прызнанні, ён пісаў па апавяданні ў дзень. Сучаснікі лічылі, што ён застанецца ў гэтым жанры, але вясной 1886 года ён атрымаў ліст ад вядомага расійскага літаратара Дзмітрыя Грыгаровіча, дзе той крытыкаваў Чэхава за тое, што ён марнуе свой талент на «творы-дробязі». Пасля да парадаў Грыгаровіча далучыліся Аляксей Суворын, Віктар Білібін і Аляксей Плешчэеў.
Чэхаў прыслухаўся да гэтых парадаў. З 1887 года ён усё менш супрацоўнічаў з гумарыстычнымі часопісамі; было перапынена супрацоўніцтва з часопісам «Будильник». Яго апавяданні рабіліся ўсё даўжэйшыя і сур’ёзнейшыя. Аб важных зменах, якія адбываліся тады з Чэхавым, сведчыць яшчэ і тое, што ў яго з'явілася жаданне падарожнічаць. У тым жа 1887 годзе ён адправіўся ў падарожжа на поўдзень, у родныя мясціны; пазней ён ездзіў па «гогалеўскіх месцах», у Крым, на Каўказ. Падарожжа на поўдзень ажывіла ўспаміны Чэхава аб праведзенай там маладосці і дало яму матэрыял для «Стэпу», першага яго твору ў тоўстым часопісе «Северный вестник». Дэбют у такім часопісе прыцягнуў вялікую ўвагу крытыкі, значна большую, чым да якога-небудзь папярэдняга твору Чэхава.
Увосень 1887 года ў лістах Чэхава з’явіліся згадкі пра працу над раманам «у 1500 радкоў». Яна працягвалася да 1889 года, калі Чэхаў, прыгнечаны працай такога вялікага памеру, нарэшце адмовіўся ад сваёй задумы. «Я рады, — пісаў ён у студзені Суворыну, — што 2-3 гады таму я не слухаўся Грыгаровіча і не пісаў рамана! Уяўляю, колькі б дабра я папсаваў, калі б паслухаўся (…). Акрамя багацця матэрыялу і таленту, трэба яшчэ сёе-тое не менш важнае. Патрэбна памужнець — гэта першае; па-другое, неабходна пачуццё асабістай свабоды, а гэтае пачуццё стала разгарацца ўва мне толькі нядаўна».
Відавочна, менавіта недахопам гэтых уласцівасцяў быў незадаволены Чэхаў у канцы 1880-х гадоў, што і заахвоціла яго падарожнічаць. Але ён застаўся незадаволены і пасля гэтых паездак, і яму было трэба новае, вялікае падарожжа. Варыянтамі былі кругасветнае падарожжа, паездка ў Сярэднюю Азію, у Персію, на Сахалін. У рэшце рэшт ён спыніўся на апошнім варыянце.
Але, нягледзячы на ўласную незадаволенасць сабою, яго слава расла. Пасля выхаду «Стэпу» і «Сумнай гісторыі» ўвага крытыкі і чытачоў была прыкаваная да кожнага яго новага твора. 7 (19) кастрычніка 1888 года ён атрымаў палову Пушкінскай прэміі Акадэміі навук за трэці зборнік 1887 года — «У змярканні». У адпаведнай пастанове акадэмічнай камісіі было напісана, што «апавяданні Чэхава, хоць і не цалкам адпавядаюць патрабаванням вышэйшай мастацкай крытыкі, аднак уяўляюць сабою выбітную з’яву ў нашай сучаснай белетрыстычнай літаратуры». У канцы 1880-х гадоў у манеры Чэхава з’явілася асаблівасць, якую адны сучаснікі лічылі перавагай, іншыя недахопам, — знарочыстая абыякавасць апісання, падкрэсленая адсутнасць аўтарскай ацэнкі. Асабліва гэтай рысай выдзяляюцца «Спаць хочацца», «Бабы» і «Княгіня».
Сахалін Рашэнне паехаць менавіта на Сахалін было канчаткова прынята, відавочна, улетку 1889 года, пасля абмеркавання гэтага намеру з артысткай Каратыгінай, якая падарожнічала па Сібіры на Сахалін у канцы 1870-х гадоў. Але Чэхаў доўга хаваў гэты намер нават ад самых блізкіх; паведаміўшы пра яго толькі Каратыгінай, ён папрасіў трымаць гэта ў тайне. Раскрыў ён гэту таямніцу толькі ў студзені 1890 года, і, натуральна, гэта зрабіла вялікае ўражанне на грамадства. Узмацняла гэтае ўражанне яшчэ і «раптоўнасць» прынятага рашэння, бо ўжо вясной 1890 года Чэхаў адправіўся ў падарожжа.
Шлях праз Сібір заняў некалькі месяцаў, за якія Чэхаў напісаў 9 нарысаў, аб’яднаных пад агульнай назвай «З Сібіры». На Сахалін Чэхаў прыбыў 23 ліпеня. За некалькі месяцаў знаходжання на ім Чэхаў меў зносіны з людзьмі, даведваўся пра гісторыі іх жыццяў, прычыны высылкі і набіраў багаты матэрыял для сваіх нататкаў. Ён правёў поўны перапіс насельніцтва Сахаліна, сабраўшы некалькі тысяч картак пра жыхароў вострава. Адміністрацыя вострава строга забараніла мець зносіны з палітычнымі зняволенымі, але ён парушаў гэту забарону. Вяртаўся Чэхаў восенню і зімой 1890 года па Індыйскім акіяне праз Суэцкі канал, наведаўшы па дарозе востраў Цэйлон. 19 снежня родныя сустракалі яго ў Туле.
У наступныя 5 гадоў Чэхаў пісаў кнігу «Востраў Сахалін». Што тычыцца мастацкай творчасці, падарожжа на Сахалін, паводле ўласнага прызнання Чэхава, аказала велізарны ўплыў на ўсе яго наступныя творы. У 2005 годзе на Сахаліне ўпершыню ў Расіі апублікаваныя ў адным выданні «Магчыма, спатрэбяцца і мае лічбы…» матэрыялы Сахалінскага перапісу Чэхава. У выданні апублікаваныя ўсе 10 тысяч апытальных карт, запоўненых рэспандэнтамі Чэхава падчас яго падарожжа на востраў Сахалін у 1890 годзе.
Познія гады thumb|200px|справа|Дамок Чэхава ў Маскве З 1890 па 1892 гады, па вяртанні ў Маскву з паездкі па Сахаліну, Чэхаў пасяліўся ў невялікім двухпавярховым флігелі на вуліцы Малая Дзмітраўка. Тут ён працаваў над кнігай «Востраў Сахалін», апавяданнямі «Паскакунчык», «Дуэль» і «Палата № 6», а таксама сустракаўся з пісьменнікамі Уладзімірам Караленкам, Дзмітрыем Грыгаровічам, Уладзімірам Гіляроўскім, Пятром Бабарыкіным, Дзмітрыем Меражкоўскім, Уладзімірам Неміровічам-Данчанкам, а таксама з вядомымі акцёрамі тэарту Аляксандрам Ленскім і Аляксандрам Южыным і мастаком Ісакам Левітанам. Флігель захаваўся да нашага часу і адзначаны памятнай дошкай з барэльефам Антона Чэхава.