Ян Непамуцэн Касако́ўскіТаксама Ян Непамук Касакоўскі — Крыніца: Ігар Ганчарук. Становішча і арганізацыйная структура рымска-каталіцкага касцёла на беларускіх землях у складзе Расійскай імперыі (1772—1830 г.) // «Гістарычны Альманах». Том 6, 2002. (; 16 мая 1755, Голча Кракаўскага ваяводства — 26 жніўня 1808) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч. Біскуп віленскі (з 9 жніўня 1798).
Біяграфія
З шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон», сын Антонія, падстолія новагародскага, і Канстанцыі з Красноўскіх.
Навучаўся ў піярскіх калегіумах у Пётркаве і Варшаве, у Рыме. Падарожнічаў па Францыі і Англіі.
Святар з 1787 года, член віленскага капітула з 1788 года, каад’ютар інфлянцкага біскупа і член Адукацыйнай камісіі з 1793 год.
Тытулярны біскуп ларыменскі і біскуп інфлянцкі з 1794 года. У 1795 годзе шукаў у Пецярбургу падтрымкі і, пэўна, спрычыніўся да загаду Кацярыны II пра далучэнне Віленскай дыяцэзіі да Інфлянцкай (сядзіба ў Вільні). Пасля аднаўлення Віленскай дыяцэзіі ў новых межах — біскуп віленскі з 9 жніўня 1798 года.
Шмат зрабіў для развіцця адукацыі і дабрачыннасці ў краі.
Аўтар шматлiкiх казанняў, прац па гісторыі літаратуры, дыярыуша, перакладаў з французскай мовы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Ян Непамуцэн Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Біскупы інфлянцкія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула