Раман Бабаеў (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Юні Ікс Лабс».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ. У 2011—2016 гадах гуляў за «Зорку-БДУ», дзе чаргаваўся ў браме з іншымі ігракамі. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Промнем», у першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам каманды, але пасля саступіў месца Максіму Плотнікаву.
У сакавіку 2018 года стаў іграком «Баранавічаў», замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2019 правёў у «Крумкачах», пакінуў каманду ў студзені 2020 года. У 2020 годзе выступаў у Другой лізе за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі, быў капітанам каманды. У самым канцы сезона быў рэзервовым брамнікам «Крумкачоў» у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе, калі сталічны клуб не мог разлічваць на іншых брамнікаў.
Сезон 2021 распачаў у складзе «Вікторыі», але хутка перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан». У пачатку 2022 года вярнуўся ў «Вікторыю». У пачатку 2024 года далучыўся да «Юні Ікс Лабс».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Кронан Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Юні Мінск