Белазе́рскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Белазерск, які размешчаны за 214 км ад Волагды.
Геаграфія Белазерскі раён мяжуе з Выцягорскім, Вашкінскім, Кірылаўскім, Чарапавецкім, Кадуйскі і Бабаеўскім раёнамі. Плошча раёна складае 5398 км².
Гісторыя З XII стагоддзя тэрыторыя, на якой размешчаны сучасны раён, належала Белазерскаму княству, а затым увайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы. З 1727 года ў складзе Белазерскага павета Наўгародскай губерні. Белазерскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 15 141 чалавек.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Валагодскай вобласці