Верхава́жскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Верхаважжа, якое размешчана за 226 км ад Волагды.
Геаграфія Верхаважскі раён мяжуе з Тарнагскім, Тоцемскім, Сямжанскім і Важагодскім раёнамі, а таксама з Архангельскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 4255,47 км².
Гісторыя Важскія землі, якія належалі наўгародцам, у 1462 годзе перайшлі да Масквы яшчэ да падпарадкавання Наўгародскіх зямель у 1478 годзе. Верхаважскі раён быў утвораны 15 ліпеня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 13 017 чалавек.
Вядомыя асобы Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў — Герой Савецкага Саюза.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Валагодскай вобласці