Аляксандр Алендскі (? — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Януша і Канстанцыі з Чаховічаў.

Суддзя земскі, а потым падкаморы ваўкавыскі. Спадчыннік пасля бацькі і брата Станіслава ў 1799 годзе маёнтка Мачульна з фальваркам Канстанцінаў і пляцаў у Ваўкавыску, Вільні і Зэльве.

Сям’я Першая жонка Уршуля з Дзяконскіх, дачка скарбніка ваўкавыскага. З ёй дзеці: Аляксандр Юзаф (нар. 1808). Генрых Эдвард (нар. 1809), займаўся арандатарствам і пражываў у розных фальварках на тэрыторыі сучаснай Польшчы. Ад першай жонкі, Юстыны, народжанай Пшэўлоцкай, у 1823 пакінуў сына Уладзіслава Андрэя Францішка, ад другой — графіні Людвікі народжанай Астрарог у 1824 годзе — сына Яна і дачку Кацярыну Марыю. Ксаверый Вінцэнт (нар. 1811). Марыяна. Канстанцыя. Юзэфа.

Другая жонка Францішка, дачка Алаізія Букатага і Тэафілі Багумілы з Глінскіх. З ёй дзеці: Станіслаў Вільгельм Пшамыслаў Францішак (нар. 1831).

Спасылкі Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі . «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.

Аляксандр Катэгорыя:Суддзі земскія ваўкавыскія Катэгорыя:Падкаморыя ваўкавыскія