Іва́н Васі́льевіч Ба́бушкін (, сяло Ледзенскае Тацёмскага павета Валагодскай губерні, Расійская імперыя — , станцыя Мысава ў Бураціі, Расійская імперыя) — прафесійны рэвалюцыянер, бальшавік-іскравец. Вядомы пад партыйнымі псеўданімамі Мікалай Мікалаевіч (), Багдан (), Навіцкая () і іншымі.
Біяграфія Іван Васільевіч Бабушкін нарадзіўся года ў сям’і селяніна ў сяле Ледзенскае. У цяперашні час гэта сяло мае імя Бабушкіна, раённы цэнтр Бабушкінскага раёна Валагодскай вобласці. З малых гадоў Іван працаваў: спачату быў «хлопчыкам» у лаўцы, потым (з 1887 да 1891 года) — вучнем слесара ў тарпеднай майстэрні Кранштата. Улетку 1891 года паступіў слесарам у паравозна-механічную майстэрню на Сямянікаўскі завод у Пецярбургу, дзе і працаваў да 1896 года.
Шлях Бабушкіна да рэвалюцыі пачаўся ў 1894 годзе, калі ён пачаў займацца ў кіруемым Леніным працоўным марксісцкім гуртку. Наступным годам Бабушкін ужо актыўна працуе ў Пецярбургскім Саюзе барацьбы за вызваленне працоўнага класа. Ён стаў заснавальнікам новых рабочых гурткоў і бібліятэк, праводзіў працу не толькі з працоўнымі свайго прыдпрыемства, але і на Аляксандраўскім і Шкляным заводах. У студзені 1896 года арыштаваны, у лютым 1897 года — сасланы ў Екацярынаслаў (праходзіў па справе Саюза барацьбы за вызваленне працоўнага класа). У Екацярынаславе Бабушкін працягвае рэвалюцыйную дзейнасць, дапамагаючы стварыць мясцовы філіял «Саюза» (снежань 1897), Екацярынаслаўскі камітэт РСДПП (кастрычнік 1898) і ў 1900 годзе нелегальную газету «Южный рабочий». Актыўна супрацоўнічаў з ленінскай «Іскрай» () як карэспандэнт і агент газеты.
У 1900—1901 гадах Бабушкін дзейнічаў у якасці агента «Іскры» ў розных гарадах Расійскай імперыі (Масква, Смаленск, Полацк, Арэхава-Зуева, Іванава). Пад яго кіраўніцтвам у кастрычніку 1901 года была створана Арэхава-Багародская арганізацыя РСДПП, што першая ў краіне прызнала «Іскру» сваім цэнтральным органам друку. У снежні 1901 года Бабушкін быў арыштаваны на пасяджэнні Арэхава-Багародскага камітэта РСДПП, у 1902 здолеў збегчы з Екацярынаслаўскай турмы і перабрацца да Лондана. У кастрычніку таго ж года вярнуўся ў Расію, удзельнічаў у спрэчках з «эканамістамі» і зубатаўцамі. У 1903 годзе Бабушкіна зноў арыштоўваюць і ссылаюць да Верхаянска (Якуція). Быў амніставаны ў 1905 годзе.
У час Рэвалюцыі 1905 года быў членам Іркуцкага і Чыцінскага камітэтаў РСДПП, працаваў у газеце бальшавікоў «Забайкальскі працоўны» (). Быў адным з кіраўнікоў Чыцінскага ўзброенага паўстання (з Александрам Курнатоўскім і Антонам Касцюшка-Валюжанічам).
13 студзеня 1906 года пакінуў Чыту. Разам з пяццю таварышамі суправаджаў састаў са зброяй для рабочых у Іркуцку. Яны былі захоплены экспедыцыяй генерала Аляксандра Мелера-Закамельскага, накіраванай для аднаўлення парадку, на станцыі Слюдзянка. 18 студзеня 1906 года Бабушкін і тэлеграфісты Клюшнікаў, Савін, Ермалаеў і Бялых былі расстраляны без суда і следства на станцыі Мысава (цяпер горад Бабушкін, Бурація).
Памяць Ягоным імем названа вуліца ў Мінску.
Спасылкі Энцыклапедыя Санкт-Пецярбурга Энцыклапедыя Забайкалля
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Агенты «Іскры» Катэгорыя:Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры Катэгорыя:Постаці Полацка Катэгорыя:Расстраляныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці Катэгорыя:Памерлі ў Бураціі